28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Піянткоўскі: Крэмль страціў апошні шанец

Андрэй Піянткоўскі: Крэмль страціў апошні шанец

Цяпер усё залежыць ад маштабаў дапамогі Захаду.

Пуцін страціў апошні шанец у вайне супраць Украіны. Гэта стала зразумела пасля візіту ў Кіеў лідараў Нямеччыны, Францыі і Італіі.

Такі пункт гледжання агучыў палітолаг і публіцыст Андрэй Піянткоўскі ў эфіры тэлеканала «Украіна 24».

«У мяне выклікаюць аптымізм падзеі 16 чэрвеня, калі тройка еўрапейскіх лідараў (Шольц, Макрон і Драгі - рэд.) прыехала (ва Украіну - рэд.) рэалізаваць, фактычна, адзіны шанец Пуціна ў гэтай вайне - прымусіць Украіну фактычна да капітуляцыі, сур'ёзных тэрытарыяльных саступак, да абмежавання свайго суверэнітэту, але яна атрымала настолькі рашучы адпор украінскай улады і ўкраінскага грамадства, што асноўны ідэолаг гэтай групы, які насіўся паўтара месяца са сваім лозунгам «Не прыніжайце Пуціна», Макрон нават не адважыўся агучыць гэты італійскі план міру», - заявіў аналітык.

Са слоў экспэрта, усё залежыць ад маштабаў дапамогі Захаду, ад разумення заходнімі палітыкамі, што Украіна сёння абараняе не толькі сябе, але і заходнюю цывілізацыю агулам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках