19 красавiка 2024, Пятніца, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Духоўна здаліся ўжо»

7
«Духоўна здаліся ўжо»

Акупанты шукаюць юрыстаў, каб уцячы з Украіны.

Расейскія акупанты дэмаралізаваныя і шукаюць законныя шляхі ўцёкаў з Украіны. Некаторыя з іх ужо заняліся пошукам юрыстаў. Пра гэта сведчыць новы перахоп, апублікаваны Галоўнай управай выведкі Мінабароны.

Падчас тэлефоннай размовы захопнік скардзіцца маці на агульную сітуацыю і сваіх камандзіраў. Ён адзначыў, што неабходна знайсці юрыста, каб хутчэй уцячы з вайны.

«Камандзір роты, усе афіцэры. І што рабіць, як нам? Як зрабіць правільна? Нам трэба быць падкаванымі. Таму што тут прыязджаюць, нам спрабуюць нешта ўпарыць. Мы, вядома, іх слухаем. Але нам здаецца што гэта ўсё. Ужо месяц падмацавання чакаем», - скардзіцца акупант.

З ягоных слоў, расейскім жаўнерам не прывозяць боепрыпасаў, а частка захопнікаў баіцца ехаць на перадавую.

«Палова наогул духоўна здалася ўжо. Мы цяпер у БМП селі б і з'ехалі б адсюль», - дадаў акупант.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках