16 красавiка 2024, aўторак, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Жданаў: Пуцін можа паставіць перад войскам Лукашэнкі дзве задачы

13
Алег Жданаў: Пуцін можа паставіць перад войскам Лукашэнкі дзве задачы

Цалкам імаверна, што Лукашэнка рыхтуецца ўступіць у вайну супраць Украіны.

Цалкам магчыма, што на сёння Лукашэнка рыхтуецца да таго, каб уступіць у вайну. Аб гэтым заявіў вайсковы экспэрт Алег Жданаў.

«Скажу так, што цалкам імаверна, што Беларусь на сёння рыхтуецца для таго, каб уступіць у гэтую вайну. У Пуціна сапраўды вельмі шмат рычагоў для таго, каб ціснуць на Лукашэнку. Я думаю, што ён будзе максімальна імкнуцца пазбегнуць гэтага кроку і, прынамсі, да першага ліпеня, калі прызначаны саміт АДКБ, магчыма, гэты загад аддадзены не будзе», - распавёў экспэрт, дадаўшы, што не надаваць увагу падрыхтоўцы на мяжы беларускіх войскаў да баявога выкарыстання немагчыма.

«З іншага боку ён (Лукашэнка) аддае боепрыпасы, і ёсць размовы аб тэхніцы расейскага войска. Гэта ўказвае на адваротнае, бо аддаваць боепрыпасы напярэдадні пачатку ўварвання не зусім лагічна», - адзначыў вайсковы экспэрт.

Жданаў падкрэсліў, што ён пакуль пакідае магчымасць умяшання 50 на 50, але дадаў, што разумее, што Пуцін будзе рабіць усё, каб прымусіць Лукашэнку рэальна ўступіць у гэтую вайну.

Акрамя гэтага ён зазначыў, што Беларусь ужо з'яўляецца членам гэтай вайны, але адзінае ў чым упіраецца Лукашэнка - гэта залучэнне Узброеных сіл Беларусі.

«Яна сапраўды дала ўсю вайсковую інфраструктуру для нападу іншай дзяржавы на Украіну. Адзінае, у чым упіраецца Лукашэнка - гэта апошні крок: адзіны інстытут, які не задзейнічаны ў гэтай вайне - гэта Узброеныя Сілы Беларусі. Гаворка ідзе аб тым, каб Беларускія ўзброеныя сілы ўмяшаліся ў гэтую вайну, напаўшы на Украіну», - распавёў экспэрт.

Для Пуціна гэта вельмі важны крок, бо ён дае Расейскай Федэрацыі адкрыццё другога фронту і мы будзем вымушаныя адцягнуць частку сваіх сіл з Усходняга накірунку, падкрэсліў Жданаў.

«Гэта па-першае. І па-другое - іншай задачай Узброеных сіл Беларусі можа быць спроба прасоўвацца ўздоўж заходняй мяжы Украіны і Польшчы з мэтай пераразання шляхоў забеспячэння нам заходняй вайсковай дапамогі. Вось дзве задачы, на мой погляд, на якіх намагае Пуцін і прымушае Лукашэнку аддаць загад», - дадаў экспэрт.

Галоўная задача Пуціна, адзначыў Жданаў, - гэта каб войска Беларусі сваёй крывёй скавала і адцягнула частку сіл нашага войска з іншых кірункаў, дзе Расея дагэтуль не можа дасягнуць значных поспехаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках