25 красавiка 2024, Чацвер, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што адбываецца ў Гомельскай вобласці з вайсковай актыўнасцю

15
Што адбываецца ў Гомельскай вобласці з вайсковай актыўнасцю

Адначасова - тры вучэнні.

На гэтым тыдні ў Гомельскай вобласці павінны скончыцца «мабілізацыйныя вучэнні» вайсковых камісарыятаў і арганізацый Узброеных Сіл. Паводле афіцыйнай інфармацыі, з 22 чэрвеня да 1 ліпеня блізу 150 чалавек, прызваных на зборы, «абнаўляюць веды» і праходзяць агнявую падрыхтоўку.

«Флагшток» зрабіў падборку фота, паведамленняў чытачоў і адкрытай інфармацыі аб тым, як у рэгіёне праходзяць вучэнні.

Гомельскі абласны ваенкамат

Абласны вайсковы камісарыят на вул. Садовай, 10 «умацавалі» - ганак завалілі мяшкамі з пяском і ўсталявалі іншыя «дэкарацыі». Такую ж сітуацыю назіраюць жыхары райцэнтраў каля розных аб'ектаў, у тым ліку - каля Ельскага Дома культуры.

«Уваход у вайсковы камісарыят завалены мяшкамі з пяском, за імі сядзіць жаўнер. Стаіць некалькі аўтобусаў і бязмала дзесяць жаўнераў», - паведамляў чытач з Гомеля.

Ля хімзавода ў Гомелі правялі стрэльбы, таксама агнявая падрыхтоўка прайшла ў рэгіёнах. Напрыклад, у вайсковым камісарыяце Рэчыцкага і Лоеўскага раёнаў прызваных вайсковаабавязаных вучылі кідаць гранаты і страляць з аўтамата Калашнікава. Афіцэры стралялі з пісталета Макарава, удакладняе газета «Дняпровец».

У вайсковым камісарыяце Добрушскага і Веткаўскага раёнаў, акрамя ўсяго іншага, вучыліся надзяваць процівагазы, некаторыя прымалі прысягу. Гэта сведчыць аб тым, што ў ліку прызваных на зборы вайсковаабавязаных ёсць тыя, хто не праходзіў тэрміновую службу. Таксама прысягу прымалі ў ваенкамаце Жлобінскага раёна - паведамляюць раённыя газеты.

Акрамя гэтых вучэнняў адначасова ў рэгіёне праводзіць свае вучэнні МУС - паводле афіцыйнай інфармацыі, «органы ўнутраных спраў і ўнутраных войскаў вучацца ахоўваць і абараняць чыгуначныя і аўтамабільныя масты». Гамельчукі заўважылі, што пад аўтамабільным мостам праз раку Сож стаяла вайсковая тэхніка, туды прывезлі жаўнераў з аўтаматамі і аўчаркай:

«Перад шлагбаўмам з'явілася «гняздо» з мяшкоў з пяском. На самым мосце на раздзяляльнай зоне на спякоце з двух бакоў стаіць па жаўнеру ў поўнай экіпіроўцы і ў масках».

А на чыгуначным мосце цераз раку Дняпро пад Жлобінам вартоўні ператварылі ва ўмацаванні. Адзначым, што МУС заявіла толькі аб даце пачатку вучэнняў - 24 чэрвеня. Аб тэрмінах мерапрыемстваў нічога не гаворыцца.

Ахова чыгуначнага моста

З 28 чэрвеня ў Жлобінскім раёне стартуюць яшчэ адны вучэнні - вайсковыя зборы. Яны павінны прадоўжыцца да 16 ліпеня.

Такім чынам, з 28 чэрвеня да 1 ліпеня на тэрыторыі Гомельскай вобласці будуць адначасова праходзіць тры розныя вучэнні.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках