24 красавiка 2024, Серада, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На развітальным распродажы IKEA ў Расеі супрацоўнікі пабіліся за тавар: відэа

7
На развітальным распродажы IKEA ў Расеі супрацоўнікі пабіліся за тавар: відэа

IKEA цалкам сыходзіць з краіны-агрэсара.

Грамадзяне Расеі яшчэ пакуль не адчулі на сабе наступстваў тэхнічнага дэфолту, які наступіў у іх у ноч на 27 чэрвеня, аднак ужо сталі разумець, што якасны заходні прадукт надоўга сыходзіць з іх рынку, а значыць, трэба ім назапасіцца, распіхваючы канкурэнтаў. Што шчасна і робяць расейскія супрацоўнікі швэдскай кампаніі IKEA, даслоўна збіваючы ўсіх вакол з ног, піша «Сегодня».

«Распродаж для супрацоўнікаў IKEA выглядае прыкладна так: людзі забягаюць у краму ў Хімках і імчацца да сваіх мэт. Распродаж пачаўся сёння — спачатку ён пройдзе толькі для працаўнікоў і па пропусках, а затым і для звычайных расейцаў (толькі онлайн). Супрацоўнікі могуць набыць рэчы са зніжкай ад 15%. Па ўмовах, ім забаронена купляць рэчы для перапродажу», - гаворыцца ў паведамленні ў сацсетцы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках