24 красавiка 2024, Серада, 10:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буйныя еўрапейскія банкі спыняюць работу нават з непадсанкцыйнымі беларускімі кліентамі

11
Буйныя еўрапейскія банкі спыняюць работу нават з непадсанкцыйнымі беларускімі кліентамі

Банкі мерацца спыніць аплаты з Беларусі ва ўсякай валюце.

Беларускі бізнэс сігналізуе аб тым, што работа з Еўропай ускладняецца яшчэ больш. Вялікія банкі па ўсёй Еўропе адмаўляюцца ад работы і з тымі беларускімі ды расейскімі банкамі, якія не ўключаныя ў санкцыйныя спісы. "Пэўныя выняткі будуць магчымыя толькі ў выпадку, калі выплаты будуць рабіцца для забеспячэння крытычна важных дзяржаўных функцый, у гуманітарных мэтах і для прыватных кліентаў - для атрымання пенсій", - патлумачылі «Нашай Ніве» ў SEB.

«Літоўцы, немцы, італійцы, латвійцы – ды амаль усе адмаўляюцца. Асабліва ўплывае на справы пазіцыя літоўцаў, бо суседзі - усе працавалі праз іх. А цяпер ні аплаты правесці, ні прыняць самім. Нават калі ўсё жыццё меў рахункі толькі ў Прыёрбанку», - кажа нам бізнэсовец, які даўней актыўна праводзіў аплаты праз Літву.

«Чаму так адбываецца - няясна. На тэлефанаванні адказваюць, што адмова праводзіць аплаты тлумачыцца ўнутранай пастановай банка», - дадае іншы.

«Напэўна, буйныя “еўрапейцы” трымаюць у памяці гісторыю французскага банка BNP Paribas, які атрымаў штраф 9 мільярдаў даляраў за парушэнне санкцыйнага рэжыму ў дачыненні да Ірана і Кубы - і давялося плаціць! Таму ў гэтай сітуацыі, калі за тры месяцы прымаецца столькі санкцыйных пакетаў, можна сказаць, на каленцы, з нейкімі розначытаннямі і непаразуменнямі, то вялікаму банку відавочна прасцей адмовіцца ад супрацоўніцтва з Беларуссю цалкам, бо хто яго там ведае, як работу будуць тлумачыць праз нейкі час. І заробак для гігантаў на рабоце з беларускімі кампаніямі не такі вялікі.

Таму нам і бізнэсу пакуль што даводзіцца шукаць шчыліны ў маленькіх еўрапейскіх банках, якім не выпадае адмаўляцца ад даходаў няхай нават ад беларускага абарачэння. Але, думаю, тэндэнцыя на адмову хутка дойдзе і туды», - кажа «Нашай Ніве» беларускі банкір.

«Наша Ніва» звярнулася ў два вялікія літоўскія банкі з еўрапейскім капіталам: Swedbank і SEB. Яны тлумачаць, што пастанова прынятая і без афіцыйных еўрапейскіх санкцый.

«У адпаведнасці з абавязкамі стварэння фінансава здаровай і ўстойлівай супольнасці ды з улікам павелічэння колькасці санкцый супраць Расеі ды яе бізнэс-колаў, а таксама ў дачыненні да Беларусі, наважылі згарнуць і спыніць аплаты ва ўсякай валюце ў і з Расеі ды Беларусі.

Палітыка Swedbank у дачыненні да фінансавых санкцый прадугледжвае, што банк прымае пастанову не апрацоўваць фінансавыя аперацыі, калі такая дзейнасць выходзіць за рамкі дапушчальнай рызыкі банка, нават калі гэта дазваляецца бягучымі законамі ды парадкам санкцый», - патлумачылі «Нашай Ніве» у Swedbank.

«З 15 траўня 2022 года SEB банк увёў агульнае спыненне выканання паслуг фінансавых аперацый, звязаных з аплатай у Расею і Беларусь, і з Расеі і Беларусі, ва ўсіх валютах.

Мы прынялі гэтую пастанову праз рызыку, звязаную з вайной ва Украіне, і павелічэнне колькасці санкцый супраць Беларусі ды Расеі, іх грамадзян і камерцыйных прадпрыемстваў.

14 траўня было астатнім днём для ажыццяўлення аплат. Калі пасля гэтага кліентам трэба правесці аплату, раім звярнуцца ў іншую фінансавую ўстанову.

Некаторыя выняткі будуць магчымыя толькі ў выпадку, калі выплаты будуць рабіцца для забеспячэння крытычна важных дзяржаўных функцый, у гуманітарных мэтах і для прыватных кліентаў - для атрымання пенсій», - сказалі ў SEB.

"Такія дзеянні ўскладняюць той гандаль з ЕЗ, які застаўся, што вядзе да паглыблення калапсу экспарту, цяжкасцяў у лакальных бізнэсаў", — тлумачыць акадэмічная дырэктарка BEROC Кацярына Барнукова.

На ейную думку, такія захады закрануць усе прыватныя беларускія арганізацыі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках