19 красавiка 2024, Пятніца, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка заклікаў стварыць глабальную антыпуцінскую кааліцыю

12
Парашэнка заклікаў стварыць глабальную антыпуцінскую кааліцыю
ПЯТРО ПАРАШЭНКА

Ён таксама заклікаў даць Украіне яшчэ больш зброі ды ўвесці татальнае гандлёвае эмбарга супраць РФ.

Пяты прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заклікаў павялічыць міжнародную антыпуцінскую кааліцыю і зрабіць яе глабальнай.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на выступ Парашэнкі на форуме Міжнароднай дэмакратычнай уніі ў Бэрліне.

"Гэтая вайна большая за Украіну, яна з'яўляецца самым вялікім выклікам для нашай цывілізацыі. Расея за Пуціным - не партнёр, а вораг. Вірус, які пагражае свету глабальнай катастрофай, калі мы ад яго не пазбавімся. Паразіт, які выкарыстоўвае здабыткі ды дасягненні свету дэмакратый і нашых тэхналогій для таго, каб зацягнуць нас не ў будучыню, а ў мінуўшчыну", - заявіў Парашэнка.

На ягоную думку, надышоў час для стварэння глабальнай антыпуцінскай кааліцыі.

"Сустрэчы ў фармаце Рамштайн, якія сабралі больш як 50 краін, ужо адыгрываюць ролю ваеннай антыпуцінскай кааліцыі ў падтрымку Украіны. Заклікаю далучыцца тых, хто яшчэ не далучыўся. 141 краіна, якая падтрымала рэзалюцыю аб Украіне Генеральнай асамблеі ААН ў сакавіку, - гэта значна большае шырокае кола дзяржаў, але яго трэба актывізаваць дзеля большага. Мой заклік да краін Лацінскай Амэрыкі, Азіі, Афрыкі: не думайце, што гэта вайна далёка і вашых інтарэсаў не датычыцца. Тычыцца, бо гэта вайна ўжо мае глабальны ўплыў", - дадаў Парашэнка.

Калі не вайсковы альянс, тады гандлёва-эканамічны, тэхналагічны, матэрыяльна-тэхнічны, фінансавы, банкавы, культурны, сацыяльны ціск на Расею мае быць часткай місіі і адбывацца на кожным кантыненце, думае Парашэнка.

Ён таксама заклікаў даць Украіне яшчэ больш зброі ды ўвесці татальнае гандлёвае эмбарга супраць Расеі.

"Ніякіх супярэчнасцяў на нашым шляху, пакуль не ўпадзе апошні дыктатар. Украіна з'яўляецца ключом для дасягнення гэтай місіі. Дапамажыце нам выстаяць і перамагчы ворага. Дапамажыце нам выратаваць вас і ўратаваць свет", - заклікаў палітык.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках