19 красавiка 2024, Пятніца, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лявон Вольскі адыграў канцэрт у Беластоку

Лявон Вольскі адыграў канцэрт у Беластоку

Выступ легендарнага беларускага музыкі сабраў багата людзей.

Лявон Вольскі, разам з гітарыстам Паўлам Трыпуцем, адыгралі вялікі акустычны канцэрт у Беластоку. Выступ легендарнага беларускага музыкі прайшоў у дворыку Музея скульптуры імя Альфонса Карнага, паведамляе racyja.com .

За больш чым паўтары гадзіны канцэрту Лявон Вольскі выканаў як раннія песні часоў NRM і «Крамбамбулі», так і хіты свайго сольнага праекту Volski. Музыка прызнаўся, што выступаючы што раз на Падляшшы, перажывае асаблівыя пачуцці:

- Чуллівая публіка, родны Беласток. Усё вельмі класна. Блізка Беларусь. Вельмі падабаецца. Тут Беларусь проста. Я з маладосці пачуваюся ў гэтым краі вельмі вольна. Размаўляюць па-беларуску людзі тут. Сур'ёзнае карэннае беларускамоўнае насельніцтва. І ў іх вельмі адгукаецца ў сэрцы і душы тое, што мы робім. І гэта дзесяцігоддзямі працягваецца. Я вельмі люблю гэты рэгіён. Тут мае сябры жывуць – Лёнік Тарасэвіч і шмат іншых.

Акустычны канцэрт Лявона Вольскага прайшоў у межах цыклу такіх канцэртаў пад назвай «Сад мастацтваў», якія будуць у гэтым сезоне праходзіць у дворыку Музея скульптуры імя Альфонса Карнага па вуліцы Свентаянскай. Беларускі музыка сваім выступам адкрыў серыю такіх музычных вечарын у Беластоку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках