16 красавiка 2024, aўторак, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апублікаваны перахоп перамоў лётчыкаў РФ, якія 25 чэрвеня бамбавалі Украіну з тэрыторыі Беларусі

37
Апублікаваны перахоп перамоў лётчыкаў РФ, якія 25 чэрвеня бамбавалі Украіну з тэрыторыі Беларусі

Агулам магло быць выпушчана блізу 50 ракет.

Раніцай і ўвечары 25 чэрвеня з паветранай прасторы Беларусі знішчальнікамі ды бамбавікамі ВКС РФ быў нанесены масаваны ракетны ўдар па тэрыторыі Украіны. Паводле інфармацыі праекта "Беларускі Гаюн" агулам магло быць выпушчана блізу 50 ракет.

Дзякуючы перахопу перамоў атрымалася асачыць на відэа храналогію ракетных абстрэлаў Украіны пачынаючы з 03:45 25 чэрвеня 2022 года, а таксама вызначыць пункты ўзлёту і абшары стартаў ракет.

Ва ўдарах былі задзейнічаныя бамбавікі Ту-22М3, якія выляталі з вайсковага аэрадрома "Шайкоўка" (Калужская вобласць, РФ), і знішчальнікі Су-34 і Су-35 з вайсковага аэрадрома "Сешча" (Бранская вобласць).

Удары па тэрыторыі Львоўскай, Жытомірскай, Чарнігаўскай і Кіеўскай абласцей Украіны наносіліся ракетамі Х-32 і Х-59МК.

«Падыходзім да паваротнага. Выхад з Рэспублікі Беларусі», - гаворыцца ў канцы апублікаванага запісу.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках