24 красавiка 2024, Серада, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка трапіў у пастку, з якой цяжка выбрацца

19
Лукашэнка трапіў у пастку, з якой цяжка выбрацца
ФОТА: GETTY IMAGES

Ваенны эксперт расказаў, што адбываецца на беларускім напрамку.

Ваенны эксперт Аляксандр Мусіенка мяркуе, што Лукашэнка патрапіў у пастку, з якой вельмі цяжка выбрацца, пакуль існуе злачынны пуцінскі рэжым.

Такое меркаванне ён выказаў у эфіры інфармацыйнага тэлемарафону, паведамляе УНІАН.

"Вось гэтыя заявы Лукашэнкі, што ён хоча ядзерную зброю, дадатковыя Іскандэры з ядзернымі боегалоўкамі. Вядома, Пуцін дасць, дасць усё вельмі хутка, таму што гэта адводзіць удар непасрэдна ад Расеі. Пуцін адводзіць максімальна ад сябе ўдар на бок Беларусі. Таму што калі на тэрыторыі Беларусі, на парушэнне дамовы аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі, з'яўляецца ядзерная зброя... Адпаведна як NATO павінна рэагаваць? Размяшчаць сістэмы супрацьракетнай абароны ў Польшчы, краінах Балтыі. ЗША было ў Польшчы. І ўдар патэнцыйны – гэта Беларусь. І гэта ўжо не Расея. Пуціну гэта выгадна, а Лукашэнка з гэтым згаджаецца, таму што ён у пастцы і ў абсалютнай залежнасці ад Расеі", – растлумачыў сваю думку эксперт.

Акрамя таго, эксперт мяркуе, што пакуль шанцы таго, што Беларусь уступіць у паўнацэнную вайну супраць Украіны, невялікія.

"Таму што, у сакавіку-красавіку рызыка ўступлення беларускіх войскаў у поўнамаштабную вайну супраць Украіны была значна большая. І яна выглядала б больш лагічна. Тады яны былі б узмоцненыя расейскімі войскамі, якія стаялі ў Кіеўскай вобласці", – падкрэсліў Мусіенка.

Ваенны эксперт дадаў, што, на ягоную думку, цяпер на беларускім напрамку адбываецца наступнае:

"Па-першае, прысутнічаюць не больш за 5 тысячаў вайскоўцаў рэгулярных сілаў арміі Беларусі. Па-другое, адбываюцца манеўры, на сёння, у двух месцах, напрыклад, пад Гомелем з удзелам ваеннаабавязаных і рэзервістаў. Спачатку, недзе два тыдні таму, яны прыгналі 430 чалавек, цяпер яны прыгоняць яшчэ. Будуць здзяйсняцца манеўры да сярэдзіны ліпеня сама меней і прадаўжацца гэтыя манеўры будуць, мабыць, аж да восені".

Ён зазначыў, што ў Беларусі адбываецца шэраг няспынных ваенных вучэнняў і яны з красавіка прадаўжаюцца паэтапна.

"Таму розныя манеўры будуць прадаўжацца. Яны (Беларусь – УНІАН) спрабуюць праводзіць выведку ўкраінскіх пазіцый, якія знаходзяцца на Валынскім і Палескім напрамках, праводзіць манеўры. Але на сёння не бачна створанай ударнай групоўкі беларускіх войскаў, якія былі б здольныя чагосьці дасягнуць у наступальных дзеяннях супраць Украіны. А калі наважвацца тымі сіламі, якія ёсць, гэта, мабыць, будзе самы недарэчны крок, таму што яны (Беларусь – УНІАН) не атрымаюць ніякага поспеху", – адзначыў Мусіенка.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках