28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нехта хаваецца, многія разносчыкі павестак дома адсядзеліся»

21
«Нехта хаваецца, многія разносчыкі павестак дома адсядзеліся»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Як у Гомельскай вобласці праходзяць вучэнні ў зборы ваеннаабавязаных.

З 27 чэрвеня жыхары раёнаў Гомельскай вобласці сталі атрымліваць позвы з патрабаваннем з'явіцца на месца навучальнага вайсковага збору. У той самы час грамадзяне баяцца, што вучэнні могуць стаць толькі падставай для рэальнай ваеннай мабілізацыі. «Флагшток» пастараўся даведацца, як ідуць справы насамрэч.

Паводле афіцыйнай версіі, распаўсюджанай каналамі Мінабароны РБ, падчас цяперашніх вучэнняў прадугледжаная праверка «кантрольнага апавяшчэння» ваенкаматамі і збору ваеннаабавязаных на пункты адпраўкі ў воінскія часці. Пасля чаго вайскоўцы абяцаюць адпусціць сабраных ваеннаабавязаных.

«Флагшток» на ўмовах ананімнасці паразмаўляў з жыхаром аднаго з райцэнтраў Гомельскай вобласці, які задзейнічаны ў працэсе апавяшчэння ваеннаабавязаных:

«Рассыланне позваў адбываецца ўжо другі дзень. Учора – з 8:00 да 21:00, сказалі, што яшчэ і заўтра будзе праца.

Схема такая: выклікаюць спачатку пасыльных, ім раздаюць позвы, яны ідуць па ўказаных адрасах у позвах, уручаюць пад роспіс і адарваны карэньчык прыносяць да нас. Працэс можа паўтарацца некалькі разоў.

У позве паказваецца – у які час і куды з'явіцца. У ваенкамаце прыбылага адзначаюць і адпускаюць дадому са словамі “дзякуй, што прыйшлі і чакайце пра неабходнасці далейшых указанняў, калі спатрэбіцца, вас выклічуць позвай”.

У сутнасці гэта праверка боегатоўнасці. Такая своеасаблівая рэпетыцыя і заадно пераправерка спісаў жывымі людзьмі, а не на запыт на працы. Бо многія не працуюць на дзяржпрадпрыемствах ці ўстановах. Гэта “пералік па галовах”, так бы мовіць.

Асабіста ведаю некалькі выпадкаў, калі позвы пакідаліся ў шчыліне ўваходных дзвярэй, калі ніхто не адчыніў. Хто не хоча, той тыпу і не атрымліваў. У ваенкамаце гавораць, што не могуць сабраць усіх людзей. Хтосьці хаваецца, многія разносчыкі павестак увогуле паклалі “на задачу” і дома адсядзеліся».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках