29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія кіберпартызаны злілі персанальныя звесткі яшчэ 477 «стукачоў»

8
Беларускія кіберпартызаны злілі персанальныя звесткі яшчэ 477 «стукачоў»

Узламаныя базы створанай МУС для прыкрыцця арганізацыі «Ларыскор».

Беларускія кіберпартызаны апублікавалі чарговы масіў інфармацыі пра "стукачоў" у Беларусі. На гэты раз супольна з "чорнай мапай" яны апублікавалі персанальныя звесткі 477 чалавек, якія працавалі ў арганізацыі МУС "Ларыскор". Звесткі даступныя на сайце "чорнай мапы Беларусі".

Кіберпартызаны сцвярджаюць, што арганізацыя "Ларыскор", якая мае юрыдычны адрас у Менску на вуліцы Малая, д. 1, п. 17а з'яўлялася прыкрыццём для вядзення аператыўна-вышуковай дзейнасці ў дачыненні да патрыятычных грамадзянаў краіны.

Таксама, паводле апублікаваных звестак, блізу 75% "супрацоўнікаў" установы маюць судзімасці, а значная частка нават не мае афіцыйнай рэгістрацыі.

Кіберпартызаны мяркуюць, што апошнія асобы выкарыстоўваліся для стварэння "агентуры": іх закідвалі ў турэмныя камеры для збору інфармацыі альбо для маральнага ці фізічнага ціску.

На мінулым тыдні кіберпартызаны злілі ў сеціва запісы праслухоўвання замежных дыпламатычных прадстаўніцтваў у Беларусі ды іхніх супрацоўнікаў. У тым ліку было выстаўленае праслухоўванне з расейскага консульства, прадстаўніцтва Кітая і г.д.

Падобна, база сапраўдная

Большасць нумароў меркаваных "стукачоў" недаступныя, адказваюць толькі асобныя людзі, пазначаныя на "чорнай мапе". "Белсат" паразмаўляў з трыма людзьмі і паведаміў ім пра ўзлом базаў "Ларыскора".

Адзін спытаў, што яму рабіць у сувязі з выцечкай ягоных звестак (сказалі яму ўсё адмаўляць), але ўрэшце сказаў, што "яго гэта не хвалюе", не пацвердзіўшы наўпрост працу на гэтую кампанію. Яшчэ на адным нумары адказала жонка чалавека з імем, указаным на "чорнай мапе", але сказала, што нумар мужа іншы – а той быў недаступны.

Трэці ж чалавек пачаў размову з фразы "Што міліцыянт хоча?". Пачуўшы пра "Ларыскора", перапытаў: "Ларыскора, дзе я працаваў? І што мне цяпер рабіць?" Атрымаўшы інструкцыю ўсё адмаўляць, ён перапытаў, ці сышла ўжо інфармацыя ў сеціва. Пачуўшы, што яшчэ не, але хутка можа з'явіцца, паслухмяна сказаў, што ў гэтай кампаніі "ніколі не працаваў".

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках