29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Макееўцы жонка адбіла мужа ад «ваенкама» са свастыкай

10
У Макееўцы жонка адбіла мужа ад «ваенкама» са свастыкай

Рашыст спрабаваў мабілізаваць грамадзяніна Украіны ў войска «ДНР».

У акупаванай Макееўцы Данецкай вобласці рашыст са свастыкай на руцэ спрабаваў мабілізаваць грамадзяніна Украіны ў войска "ДНР". Аднак ягоная адважная жонка не дазволіла гэта зрабіць, паабяцаўшы прайсці медкамісію "па-чалавечы".

Пра гэта сведчыць відэа, апублікаванае на адной з Facebook-старонак.

Так, на відэа відаць, як да мужчыны падыходзіць прадстаўнік ваенкамата "ДНР", забірае ў яго дакументы і спрабуе пасадзіць у аўто, нібыта з мэтай павезці на праходжанне медкамісіі. Ягоная жонка адважна "адбівала" мужа ад мабілізацыі проста з вуліцы – яна здымала відэа для тэлеканала і сцвярджала, што яны грамадзяне Украіны і таму не абавязаныя ісці на вайну.

У час здымкі жанчына звярнула ўвагу на татуіроўкі са свастыкай на руцэ прадстаўніка "ДНР". Гэта знак у выглядзе крыжа з загнутымі пад вуглом канцамі – эмблема фашызму, якая стала сімвалам варварства і гвалту. Што, зрэшты, Расея і дэманструе ўжо доўгі час.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках