29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Прыёрбанк» забараніў пераводзіць еўры і даляры на рахункі «Альфа-Банка»

1
«Прыёрбанк» забараніў пераводзіць еўры і даляры на рахункі «Альфа-Банка»

Беларускія кліенты сутыкнуліся з новай праблемай.

Кліенты "Прыёрбанка" сутыкнуліся з забаронай праводзіць плацяжы і пераводы ў далярах ЗША і еўрах на рахункі беларускага ЗАТ "Альфа-Банк", піша "Наша Ніва".

"Паведамляем вам, што плацяжы на карысць кліентаў банкаў-нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь з удзелам арганізацый групы "Альфа-Банк" і АКБ "Капіталбанк" (Узбекістан) у далярах ЗША і еўрах будуць адхіляцца банкам у сувязі з унутранай палітыкай RBI", – такое паведамленне атрымліваюць кліенты банка пры спробе здзейсніць перавод на рахунак беларускага ЗАТ "Альфа-банк".

Пад RBI у паведамленні маецца на ўвазе Raiffeisen Bank International. Нагадаем, асноўным бенефіцыярным уласнікам "Прыёрбанк" ААТ з'яўляецца Raiffeisen Landesbanken Holding AG (Аўстрыя) – даччыная кампанія Raiffeisen Bank International AG.

ЗАТ "Альфа-банк" належыць міжнароднаму фінансаваму кансорцыуму "Альфа-груп". У красавіку расейскі "Альфа-банк" патрапіў пад блакавальныя санкцыі ЗША. Раней ЕЗ уводзіў абмежавальныя захады супраць гэтага банка. Мэнэджмэнт беларускай дачкі мяркуе, што гэтыя санкцыі не распаўсюджваюцца на беларускі банк.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках