18 красавiка 2024, Чацвер, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Дзе мы страчваем аднаго, Расея страчвае пяць

8
Зяленскі: Дзе мы страчваем аднаго, Расея страчвае пяць
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Прэзідэнт Украіны расказаў аб прапорцыі страт у вайне з РФ.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што прапорцыя страт у вайне Украіны з Расеяй на сённяшні дзень складае адзін да пяці на нашу карысць.

Пра гэта ён расказаў у інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу NBC, піша «Новое время».

Пры гэтым Зяленскі падкрэсліў, што магчымасцяў у РФ усё яшчэ больш.

«Дзе мы страчвае аднаго чалавека, Расея страчвае пяць. Дзе мы страчваем адзін танк, яны страчваюць пяць. Так, мы змагаемся. Але трэба быць справядлівымі і сказаць, што нам сапраўды складана. Бо на адзін наш танк у іх дзесяць сваіх, на аднаго нашага байца - іх дзесяць. Якімі б моцнымі мы ні былі, але іх у дзесяць разоў больш. Нам складана, але мы трымаемся», - растлумачыў кіраўнік украінскай дзяржавы.

Паводле ягоных слоў, на некаторых адцінках украінскія абаронцы адціскаюць расейскіх захопнікаў, а з некаторых былі вымушаныя адступаць праз колькасную перавагу ворага.

«Усе павінны зразумець, што гэта не нашая вайна. Не проста вайна Расеі з Украінай, гэта вайна ўсяго цывілізаванага свету з РФ, з вайсковым палітычным кіраўніцтвам, з яе войскам. Мы не зможам адны, і дзякуй Богу, што нам дапамагаюць», - дадаў Зяленскі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках