6 кастрычнiка 2022, Чацвер, 7:16
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязня Мікалая Дзядка пераводзяць на турэмны рэжым

2
Палітвязня Мікалая Дзядка пераводзяць на турэмны рэжым
МІКАЛАЙ ДЗЯДОК

Незаконную пастанову прыняў "суд" Горацкага раёна.

Палітвязня Мікалая Дзядка пераводзяць на турэмны рэжым. Такую пастанову прыняў учора суд Горацкага раёна, паведамляюць праваабаронцы. Суддзя Станіслаў Ляшэнка пастанавіў перавесці Мікалая на турэмны рэжым тэрмінам на 2 гады і 10 месяцаў.

Прысуд Мікола сустрэў спакойна. Быў у добрым настроі, навіна аб пераводзе не стала для яго нечаканасцю.

Блогера і анархіста Мікалая Дзядка затрымалі ў лістападзе 2020 года. Яго абвінавацілі паводле трох артыкулаў КК РБ — у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (альбо ўдзел у іх), у закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі і ў незаконных дзеяннях у дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў. Мікалай не прызнаў віны ні ў адным з пунктаў. Тым не менш у лістападзе 2021 года - яго прысудзілі да пяці гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Але ўжо ў канцы сакавіка ў калоніі Дзядка змясцілі ў памяшканне камернага тыпу - пакаралі за адмову хадзіць на працу. Ад працы ён адмовіўся на знак пратэсту. Раней яго пазбавілі перапіскі, а яшчэ адміністрацыя пачала ціснуць на асуджаных, якія з ім размаўлялі. У ПКТ яго адправілі на чатыры месяцы.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».