28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз дэфіцыт запчастак у Расеі пачалі разбіраць электроніку

9
Праз дэфіцыт запчастак у Расеі пачалі разбіраць электроніку

Многія вытворцы заявілі аб сыходзе з расейскага рынку.

У Расеі пачаўся дэфіцыт запчастак для смартфонаў, планшэтаў, ноўтбукаў і іншай тэхнікі. Каб развязаць праблему, у сервісах пачалі разбіраць старыя і новыя гаджэты. Пра гэта піша "Коммерсант".

Нагадаем, пасля пачатку вайны, многія вытворцы заявілі аб сыходзе з расейскага рынку. Сваю працу ў Расеі згарнулі: Apple, Samsung, Dell, Asus і многія іншыя. У сэрвісных цэнтрах Apple журналістам выдання расказалі, што тэрміны рамонту гаджэтаў могуць дасягаць тыдня. Прычына - нястача запчастак.

Паралельны імпарт (увоз прадукцыі без дазволу праваўладальніка), які запускаюць у Расеі, сітуацыю не выратуе, высветлілі журналісты. У гэтым выпадку, каб адрамантаваць прыстасаванне, яго трэба будзе адправіць у краіну, адкуль яго завезлі ў Расею. Хутчэй за ўсё гэта будзе адна з краін ЕАЭС.

"Электроніка рэгіструецца ў адной з краін ЕАЭС — напрыклад, у Казахстане ці Кіргізіі, а таксама, напрыклад, Сербіі ці Чарнагорыі. Паводле патрабаванняў вытворцы гарантыйнае абслугоўванне павінна ажыццяўляцца ў гэтых краінах",— растлумачыла схему адна з крыніц "Коммерсанта".

Сітуацыя ўскладняецца яшчэ і тым, што Казахстан раней замаўляў дэталі для рамонту праз Расею.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках