20 красавiка 2024, Субота, 6:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашысты занерваваліся праз «рэйкавых партызан»

5
Лукашысты занерваваліся праз «рэйкавых партызан»

Жыхароў Віцебскай вобласці масава выклікаюць на размовы ў СК.

Усім задаюць прыблізна адны і тыя ж пытанні пра надзвычайнае здарэнне на чыгунцы, паведамляюць праваабаронцы. Яны мяркуюць, што апытанні праводзяцца ў рамках апошняй справы аб "дыверсіях". Людзі, якіх апыталі, маюць статус сведкі.

На размовы ў СК выклікалі жыхароў Віцебска, Наваполацка і Оршы. Як правіла, усё гэта людзі, якія "засвяціліся" падчас мірных пратэстаў 2020-га года і патрапілі ў міліцэйскую базу, адзначаюць праваабаронцы.

Раней у сераду стала вядома, што СК перадаў у пракуратуру для накіравання ў суд крымінальную справу групы "рэйкавых партызан". У справе тры фігуранты. Паводле версіі следства, яны ўночы 1 сакавіка падпалілі рэлейную шафу. Ім выстаўленыя абвінавачанні паводле шэрагу артыкулаў, у тым ліку паводле артыкулаў "Акт тэрарызму" і "Здрада дзяржаве". СК падкрэслівае, што мужчынам можа пагражаць смяротная кара.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках