25 красавiка 2024, Чацвер, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каліновец звярнуўся да ўкраінцаў: Допіс нянавісці да беларусаў - праца на ворага

22
Каліновец звярнуўся да ўкраінцаў: Допіс нянавісці да беларусаў - праца на ворага

Усе скандалы ў сацсетках на руку толькі Крамлю.

Кожны ўкраінец павінен разумець, што кожным чарговым допісам нянавісці да беларусаў ён дапамагае ворагу, расказвае ў гутарцы з «Еўрарадыё» адзін з добраахвотнікаў палка Каліноўскага.

Ён тлумачыць беларусам, як насамрэч трэба рэагаваць на «хейтспіч». Не трэба тлумачыць, якая ў Беларусі расстаноўка сіл і якія падзеі адбываліся там у 2020 годзе. Украінцам складана гэта зразумець, гэтак жа як нам складана ўсвядоміць, што адбываецца цяпер у іх краіне. Ён прапануе прасцейшы адказ:

- Проста зразумейце: такімі допісамі вы развязваеце рукі дэпартаменту міграцыйнай службы.

«Які сэнс ад посту, у якім вы скажаце, што беларусы вам больш не браты?»

Беларуская валанцёрка і праваабаронца Анісія Казлюк цяпер змагаецца з міграцыйнай службай Украіны, спрабуючы абараніць сваё права заставацца ва Украіне — і ёй жа дапамагаць.

Сітуацыя Анісіі - прыклад наступстваў менавіта такіх пастоў нянавісці ў сацсетках.

— Вы сочыце за тым, што адбываецца цяпер з валанцёркай і праваабаронцай Анісіяй Казлюк? Валанцёраў пераследуюць, валанцёраў выдвараюць з Украіны. Украінцы, вы даводзіце да такіх сітуацый гэтымі допісамі.

А гэтыя валанцёры, якіх вы выганяеце, прывозяць на фронт бронікі, прывозяць начныя прыцэлы. Гэта значыць, кожны, хто пакідае такі допіс нянавісці, проста пазбаўляе і беларускіх добраахвотнікаў, і іншых прадстаўнікоў УСУ «вока». Адна валанцёрка з'едзе - нашы хлопцы недаатрымаюць прыборы начнога бачання. Прыйдзе русня і перарэжа нас уначы як сляпых кацянят.

Украінцы, што вы робіце? Які сэнс ад допісу, у якім вы скажаце, што беларусы больш вам не браты? Што вы хочаце гэтым давесчці? Гэтымі пастамі вы працуеце на карысць ворага.

Увага, працуюць боты

Нашаму суразмоўцу ўкраінцы часцяком казалі: маўляў, вы, калінаўцы, малайцы. Ён прызнае, што да таго, як з тэрыторыі Беларусі ў гэтыя выходныя ва Украіну зноў паляцелі ракеты, да добраахвотнікаў ставіліся вельмі добра. Але часам дадавалі: а вось астатнія беларусы - дрэнныя.

- Усе скандалы ў сацсетках на руку толькі Крамлю. І я бачу па каментарах: часам працуюць звычайныя боты. Яны распальваюць і з нашага боку: пішуць, маўляў, вось, паглядзіце, вы ўкраінцам дапамагаеце, а яны такія-сякія, паліваюць вас боудам! І з украінскага боку распальваюць таксама.

Не трэба шукаць ворагаў сярод беларусаў і прызначаць усіх беларусаў ворагамі, кажа наш суразмоўца. Лепш шукаць у Беларусі сяброў, перацягваць беларусаў - нават тых, для каго «ўсё не так адназначна», - на свой бок.

«Украінцы ў эмацыйным парыве не разумеюць, якую шкоду прычыняюць самі сабе».

«Пасціце! Лукашэнка будзе толькі рады, калі дапаможаце яму выкараскацца»

Пакуль украінцы пішуць пасты нянавісці, беларусы - не пішуць нічога.

- Я не супраць таго, каб людзі атрымлівалі асалоду ад жыцця, пакуль побач ідзе вайна. П'еш ты свой латэ? Пі. Я не думаю, што кожны мусіць ісці на вайну, у кожнага свой выбар. Але дапамагаць павінен кожны. Напішы хаця б словы падтрымкі ў Фэйсбуку. Можаш падтрымаць Украіну словамі? Пішы. Пішы па максімуме.

Прыляцела ракета ў гандлёвы цэнтр у Крамянчугу. Напішыце. Ну што кожны беларус не можа пра гэта напісаць? Напішыце так, як гэта зрабіў Ілля Варламаў [расейскі блогер і журналіст. - заўв.]. Напішыце, як ён, меркаванне двух бакоў. Расея сказала адно, а на думку Украіны здарылася іншае. Але дадайце відэа, на якім бачна, як палае гэты гандлёвы цэнтр.

Не, сядзім. Маўчым. Нешта я не бачыў, каб лідары меркаванняў размясцілі гэтае відэа. Крыўдзіцца на ўкраінцаў мы можам, а напісаць словы падтрымкі - не. Прасцей адгарадзіцца ад таго, што адбываецца.

І крыўды ўкраінцаў у гэтым сэнсе цалкам апраўданыя.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках