25 красавiка 2024, Чацвер, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Пуцін пазбаўляецца ад вышэйшага камандавання войска РФ

8
Як Пуцін пазбаўляецца ад вышэйшага камандавання войска РФ
АЛЯКСАНДР ДВОРНІКАЎ

На генерала Дворнікава ў Крамля былі вялікія надзеі.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін спадзяваўся захапіць Украіну за некалькі дзён. Але ягонае войска вось ужо чатыры месяцы патанае ва ўласнай крыві. Вялікія страты - у першую чаргу заслуга УСУ.

Пра гэта гаворыцца ў сюжэце праекта FreeДом, паведамляе УНИАН. Але, у той жа час, дзясяткі тысяч забітых жаўнераў РФ ляжаць на сумленні нядбайнага камандавання.

З пачатку красавіка расейскім войскам ва Украіне кіраваў генерал Аляксандр Дворнікаў. Ён - даўні і верны сябар Пуціна. І нават герой РФ. Менавіта яму даручылі камандаваць войскамі пасля поўнага правалу войска марадзёраў на Кіеўскім і Чарнігаўскім накірунку.

«На генерала Дворнікава ў Пуціна былі вялікія надзеі. Надзеі на жорсткія загады і безадмоўныя забойствы», — гавораць журналісты і адзначаюць, што Дворнікава ўсе ведаюць як «сірыйскага мясніка». За зверствы ў Сірыі ён і атрымаў званне героя РФ. Ён быў настолькі блізкі да Пуціна, што патрапіў у спіс персанальных санкцый.

Але нядаўна стала вядома аб тым, што Дворнікава адхілілі ад вайны ва Украіне. А на ягонае месца прызначылі Сяргея Суравікіна. Ён камандаваў ПКС РФ з 2017 года, раней прайшоў Чачэнію і ваяваў у Сірыі.

«Пуцін даверыў камандаваць сваёй спецаперацыяй больш баявому і малодшаму па гадах генералу... Суравікін не моцна адрозніваецца ад Дворнікава сваёй тактыкай вядзення вайны. За некалькі дзён свайго кіравання ён забіў некалькі мірных кіянаў і жыхароў Крамянчуга. І, відавочна, прэтэндуе атрымаць званне «ўкраінскі мяснік», – падсумавалі журналісты.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках