29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Менска ўзарваўся багажнік таксоўкі

5
У цэнтры Менска ўзарваўся багажнік таксоўкі

На праспекце Незалежнасці абмежавалі рух аўтамабіляў.

29 чэрвеня на праспекце Незалежнасці ў цэнтры Менска адбылося ДТЗ, праз якое ўзарваўся багажнік таксоўкі. На месца выехалі ДАІ і МНС, паведамляе telegraf.news.

Як распавялі ў ДАІ, аўтамабіль таксоўкі «Reno Logan» спыніўся на праспекце праз затор. Ззаду ў яго рэзнуўся Nissan Primera, які не выконваў дыстанцыю.

Так як у таксоўцы знаходзілася газавае абсталяванне, ад удару адбыўся выцек. Газавы балон узарваўся.

Са слоў ратавальнікаў, ніхто не пацярпеў.

Рух аўто абмяжоўвалі на праспекце Незалежнасці ад вуліцы Свярдлова да вуліцы Валадарскага.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках