20 красавiка 2024, Субота, 8:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два кур'еры тэлефонных ашуканцаў з Менска распавялі пра сваю «працу»

3
Два кур'еры тэлефонных ашуканцаў з Менска распавялі пра сваю «працу»

Ганарар мужчыны марнавалі на алкаголь.

Беспрацоўныя менчукі (41 год і 47 гадоў) знайшлі ў інтэрнэце аб'яву аб дадатковым заробку. Пастанавілі паспрабаваць і ўжо праз гадзіну атрымалі заданне: забраць пакет з пэўным адрасам - акурат у суседнім пад'ездзе, піша onliner.by.

Па заданні трэба было зайсці да 72-гадовай пенсіянеркі і забраць пакет для выратавання сваяка, які нібыта трапіў у ДТЗ. Жанчына перадала $7 тысяч і 2700 рублёў.

Ганарар мужчыны змарнавалі на алкаголь.

- Селі на таксоўку, потым паехалі ў краму. Узяў дзве бутэлькі гарэлкі, потым мы паехалі да майго знаёмага, распілі ўсё. Прыехалі дадому. Далей я не памятаю, п'яны быў. Лёг спаць, - распавёў адзін з кур'ераў.

Раніцай абодва менчукі былі затрыманыя за махлярства ў значнай суме, паведамляе тэлеграм-канал «МУС Беларусі». Нагадаем, што асобы, якія выконваюць ролю кур'ера, нароўні з арганізатарамі злачынных схем становяцца фігурантамі крымінальных спраў.

Пра лёс пакета з грашыма нічога не паведамляецца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках