18 красавiка 2024, Чацвер, 12:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паляванне на расейскія актывы: Захад даў справаздачу за першыя 100 дзён

3
Паляванне на расейскія актывы: Захад даў справаздачу за першыя 100 дзён

Міжнародная група, створаная ў сакавіку 2022 года, прадаўжае сваю работу.

Міжнароднай групе па пошуку расейскіх актываў REPO (ад слоў - «расейскія эліты», «проксі», «алігархі») за першыя 100 дзён сваёй працы ўдалося заблакаваць або замарозіць больш за $30 млрд расейскіх актываў. У асноўным гэта грошы на банкаўскіх рахунках, паведаміла група ў сераду, 29 чэрвеня.

У гэтую суму не ўваходзіць блакаванне амаль $300 млрд міжнародных рэзерваў цэнтральнага банка РФ, рухомую і нерухомую маёмасць падсанкцыйных расейцаў, такія як яхты Amadea, Tango, Amore Vero, Rahil і Phi, а таксама ўскосныя страты Расеі ад абмежавання доступу да глабальнай фінансавай сістэмы.

«Праца REPO яшчэ не скончаная. Найбліжэйшым часам удзельнікі REPO прадоўжаць шукаць расейскія актывы, на якія накладзеныя санкцыі. Супольнымі намаганнямі мы забяспечым, каб нашы санкцыі прычынялі Расеі шкоду ў адказ на яе неправакаваную агрэсію ва Украіне, якая дагэтуль прадаўжаецца», — гаворыцца ў заяве.

Група REPO быў створаны ў сакавіку 2022 года. У яе склад увайшлі міністры фінансаў, юстыцыі, унутраных спраў, гандлю заходніх краін: ЗША, Канады, Аўстраліі, Канады, Вялікай Брытаніі, Францыі, Італіі, Нямеччыны, Японіі і Еўрапейскага Звязу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках