28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідары NATO назвалі Расею наўпроставай пагрозай бяспецы Альянсу

4
Лідары NATO назвалі Расею наўпроставай пагрозай бяспецы Альянсу

Моцная, незалежная Украіна жыццёва неабходная для стабільнасці еўраатлантычнага рэгіёна.

На саміце NATO ў Мадрыдзе ў сераду, 29 чэрвеня, зацвердзілі новую стратэгічную канцэпцыю Паўночнаатлантычнага альянсу, у якой Расею вызначылі як найбольш сур'ёзную і наўпроставую пагрозу бяспецы хаўруснікаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба NATO.

У стратэгічнай канцэпцыі пералічаныя прыярытэты, асноўныя задачы і падыходы NATO на наступнае дзясяцігоддзе, апісаныя бяспечная сітуацыя, каштоўнасці і ключавая мэта NATO ў гарантаванні калектыўнай абароны хаўруснікаў.

Альянс упершыню разгледзеў у канцэпцыі выклікі, якія Кітай ставіць перад «бяспекай, інтарэсамі і каштоўнасцямі хаўруснікаў», а таксама назваў змяненне клімату «галоўным выклікам нашага часу».

У тэксце канцэпцыі згадваецца, што NATO працягне развіваць партнёрскія стасункі з Босніяй і Герцагавінай, Грузіяй і Украінай, і што Паўночнаатлантычны альянс пацвярджае сваю пастанову, прынятую на саміце ў 2008 годзе, і наступныя пастановы ў дачыненні да Грузіі і Украіны.

Таксама сказана, што жорсткая агрэсіўная вайна Расеі супраць Украіны сур'ёзна змяніла бяспечнае становішча, а неаднаразовыя парушэнні ёю міжнароднага гуманітарнага права і зверствы прынеслі невымоўныя пакуты і разбурэнні. У NATO прызналі, што «моцная, незалежная Украіна жыццёва неабходная для стабільнасці еўраатлантычнага рэгіён».

У канцэпцыі адзначаецца, што Расея «імкнецца ўстанавіць сферы ўплыву і наўпроставы кантроль праз прымус, падрыўную дзейнасць, агрэсію і анэксію, выкарыстоўваючы звычайныя, кібер- і гібрыдныя сродкі», і падрывае міжнародны парадак.

У той жа час у NATO падкрэслілі, што не ўяўляюць пагрозы для Расеі, не імкнуцца да канфрантацыі і, хаця не могуць уважаць РФ сваім партнёрам праз яе агрэсіўную палітыку і дзеяннт, «гатовыя падтрымліваць каналы сувязі з Масквой для зніжэння рызыкі і прадухілення эскалацыі».

У NATO таксама заявілі, што стратэгічныя ядзерныя сілы Альянсу з'яўляюцца найвышэйшай гарантыяй бяспекі хаўруснікаў і, пакуль у свеце існуе ядзерная зброя, «NATO застанецца ядзерным саюзам».

Папярэднюю версію стратэгічнай канцэпцыі прынялі на саміце NATO ў Лісабоне ў 2010 годзе. Тады Альянс называў Расею партнёрам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках