24 красавiка 2024, Серада, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Пуцін - такі ж міжнародны тэрарыст, як і бэн Ладэн

6
Парашэнка: Пуцін - такі ж міжнародны тэрарыст, як і бэн Ладэн

Ракетны ўдар па гандлёвым цэнтры ў Крамянчугу - гэта толькі адно з яго злачынстваў супраць мірных людзей.

Ракетны ўдар па гандлёвым цэнтры ў Крамянчугу - гэта толькі адно з многіх злачынстваў Пуціна супраць мірных людзей. Прэзідэнт РФ - міжнародны злачынец, які не плануе абмяжоўваць сваю агрэсію Украінай.

Пра гэта заявіў Пятро Парашэнка ў інтэрв'ю нямецкаму выданню Bild. Парашэнка заклікаў свет даць Украіне як мага больш зброі, каб спыніць Пуціна.

«Тое, што адбылося ў Крамянчугу, здараецца вельмі часта на тэрыторыі Украіны. Таму што Пуцін ваюе не супраць нашых Узброеных сіл ці нашых жаўнераў. Пуцін ваюе супраць нашых дзяцей, нашых жанчын, нашых паджылых суграмадзян. Ці ёсць тут розніца, напрыклад, з Усамам бэн Ладэнам, калі ён падарваў гандлёвы цэнтр - і забіў мірных жыхароў? Пуцін абстраляў гэты гандлёвы цэнтр высокадакладнымі крылатымі ракетамі», - адзначае Парашэнка.

«У свеце не знойдзеш краіны, якая імкнецца да міру больш, чым Украіна. Але ў нас няма ілюзій. Увесь свет павінен зразумець, якую цану Украіна плаціць штотыдзень, кожны дзень і кожную гадзіну гэтай вайны - жыццём нашых дзяцей, жыццём мірнага насельніцтва і жыццём нашых герояў, нашых жаўнераў. Гэта катастрофа для Украіны, для Еўропы, для ўсяго свету. Але, на жаль, канец вайны залежыць толькі ад аднаго чалавека ў гэтым свеце, і гэтага чалавека клічуць Пуцін», - заўважае пяты прэзідэнт Украіны.

«Украінцы не маюць ілюзіяў што да таго, што будзе, калі прыйдуць расейцы. Дастаткова ўявіць, што бачыў наш батальён, калі зайшоў у Бучу і Ірпень для размінавання. Там мы на ўласныя вочы бачылі дзясяткі забітых на вуліцах людзей. Гэта немагчыма зразумець на тэлевізіі ці на здымках. Зусім іншае ўражанне, калі бачыш гэта на свае вочы. Убачыўшы гэта, я не мог спаць два тыдні. Гэта трагедыя. Гэта не падобна на галівудскі фільм жахаў, гэта зусім іншая справа - зусім неймаверна ў Цэнтральнай Еўропе ў 21-м стагоддзі», - тлумачыць Пятро Парашэнка.

Ён падкрэсліў, што ў такой сітуацыі няма месца кампрамісу. «Таму што Пуцін хоча нас забіць, а мы проста хочам жыць. Пуцін хоча, каб мы здаліся, але Украіна ніколі не здасца. Пуцін хоча сцерці Украіну з мапы свету - а мы хочам вярнуць нашу тысячагадовую гісторыю ў еўрапейскую сям'ю», - адзначае Парашэнка.

Пяты прэзідэнт Украіны падзякаваў нямецкаму ўраду за пастанову паставіць Украіне гаўбіцы Panzerhaubitze 2000, аднак заўважыў - іх трэба значна больш: «Гэтыя гаўбіцы маюць вельмі вялікую далёкасць. Мы можам атакаваць расейскія пазіцыі і спыняць расейскія аперацыі. У той жа час нам не трэба баяцца непасрэднай рызыкі контратакі». Мы таксама можам іх лёгка транспартаваць. Мы рады дастаўцы гэтых гаўбіц. Але ці гэта так званая «змена гульні»? Гэта ўсё мяняе? Не. Гэта мяняе толькі тактычную лакальную сітуацыю. Нам гэта патрэбна, але нам таксама патрэбна больш».

«Што трэба, каб «змяніць гульню»? Уявіце сабе: 500 танкаў - у тым ліку нямецкі «Леапард». 700-800 артылерыйскіх сістэм, уключаючы самаходныя гаўбіцы. 100 баявых самалётаў, 400 зенітна-ракетных комплексаў - і іншая будучыня свету. Гэта мэсэдж для ўсіх людзей у Еўропе. Больш зброі для Украіны скарачае шлях да міру. Гэта адзіны спосаб спыніць Пуціна разам», - адзначае Парашэнка.

«Вы не ратуеце Украіну, калі даяце зброю, фінансы, вучыце нашых вайскоўцаў - вы інвестуеце ва ўласную бяспеку. І мой заклік - калі ласка, дапамажыце нам выратаваць вас», - рэзюмуе Парашэнка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках