19 красавiка 2024, Пятніца, 11:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Не будзем мякка глядзець на рэжым Лукашэнкі»

8
«Не будзем мякка глядзець на рэжым Лукашэнкі»

Міністр абароны Латвіі расказаў аб магчымай пагрозе з боку Беларусі.

У Латвіі не выключаюць, што ў дачыненні да краіны можа быць ажыццёўленаz агрэсія з тэрыторыі Беларусі. Пра гэта 29 чэрвеня на саміце NATO ў Мадрыдзе журналістцы «Зеркала» заявіў віцэ-прэм'ер, міністр абароны Латвіі Артыс Пабрыкс.

- Беларусь фактычна ўцягнутая ў вайну. Яна вядзе вайну супраць Украіны ў тым сэнсе, што з тэрыторыі Беларусі робяцца стрэлы ў яе бок, — заявіў Артыс Пабрыкс. - Так, беларускія войскі не ўдзельнічаюць у вайне наўпрост. Але Беларусь цяпер хаўрусніца Расеі, а яна з'яўляецца агрэсарам. Зыходзячы з гэтага пункту гледжання, я думаю, што Лукашэнка і ягоны ўрад не павінны моцна спадзявацца, што мы будзем мякка глядзець на іх рэжым.

Пабрыкс дапускае, што з тэрыторыі Беларусі можа быць ажыццёўленая агрэсія і ў дачыненні да Латвіі.

- Паколькі ў Беларусі цяпер дамінуюць расейскія войскі, мы ніколі не можам пазбегнуць такой імавернасці, - сказаў ён. - І таму мы гатовыя да ўсякіх выклікаў з беларускага боку, але мы іх не баімся.

Пры гэтым ён расказаў, што не можа гаварыць аб магчымых ваенных сцэнарах Расеі што да Беларусі. Аднак падкрэсліў, што да ўсіх з іх Латвія гатовая.

- Мы - краіна NATO, а краіны Альянсу з'яўляюцца хаўруснікамі. З гэтай прычыны мы адчуваем сябе ў бяспецы, і мы будзем у бяспецы, - дадаў віцэ-прэм'ер.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках