25 красавiка 2024, Чацвер, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATО запрасіла Фінляндыю і Швэцыю стаць чальцамі Альянсу

9
NATО запрасіла Фінляндыю і Швэцыю стаць чальцамі Альянсу

Такая пастанова зробіць еўраатлантычную зону больш бяспечнай.

Паўночнаатлантычны альянс прыняў пастанову аб запрашэнні Фінляндыі і Швэцыі да сяброўства ў абаронным Альянсе.

Пра гэта гаворыцца ў заяве лідэраў краін NATО пасля пасяджэння Паўночнаатлантычнай рады ў Мадрыдзе 29 чэрвеня, апублікаванай на сайце Альянсу, паведамляе gordonua.com.

"Мы зноў пацвярджаем сваю прыхільнасць палітыцы адчыненых дзвярэй NATО. Сёння мы прынялі пастанову запрасіць Фінляндыю і Швэцыю стаць чальцамі NATО і дамовіліся аб падпісанні пратаколаў аб далучэнні", – падкрэсліваецца ў заяве.

У Альянсе адзначылі важнасць таго, каб пры кожным далучэнні да NATО былі ўлічаныя "законныя інтарэсы" бяспекі ўсіх краін-чальцоў Альянсу.

"Мы вітаем укладання трохбаковага мемарандума паміж Турцыяй, Фінляндыяй і Швэцыяй у гэтым пытанні. Далучэнне Фінляндыі і Швэцыі зробіць іх больш абароненымі, NATО - мацнейшай, а еўраатлантычную зону - больш бяспечнай", - адзначаецца ў заяве.

28 чэрвеня міністры замежных спраў Турцыі, Фінляндыі і Швэцыі (Меўлют Чавушаглу, Пека Хаавіста, Ан Ліндэ) падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні паміж краінамі, які пацвярджае падтрымку Анкарой запрашэння Фінляндыі і Швэцыі ўступіць у NATО на саміце ў Мадрыдзе.

Фінляндыя і Швэцыя стануць паўнавартаснымі членамі NATО пасля таго, як 30 краін - удзельніц Альянсу ратыфікуюць пагадненне, адзначаў 28 чэрвеня на прэс-канферэнцыі генеральны сакратар NATО Енс Столтэнбэрг.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках