23 красавiка 2024, aўторак, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Уладзімір Гундар абвясціў галадоўку і прыстрашыў «ускрыццём»

3
Палітвязень Уладзімір Гундар абвясціў галадоўку і прыстрашыў «ускрыццём»
УЛАДЗІМІР ГУНДАР

Падчас суда яго змясцілі ў клетку ў адных майтках, рукі прыкавалі кайданкамі да кратаў.

Са слоў блізкіх Уладзіміра Гундара, адзенне падсудных правяралі рэнтгенам, пасля чаго прымушалі адразу ж надзяваць, што можа дрэнна адбіцца на здароўі, паведамляе «Белсат».

«Учора тата адмовіўся даваць на прасвечванне адзенне і сказаў, што, калі без гэтага нельга, то ён гатовы не ісці на пасяджэнне, а заставацца ў камеры. Тады яго на руках зацягнулі ў залу пасяджэння ў тым, у чым быў адзеты і без абутку. Адвакатка Уладзіміра ўчора хадзіла на сустрэчу з намеснікам начальніка турмы з гэтым пытаннем (каб скасавалі прасвечванне). Безвынікова. Сёння, наколькі я разумею, тата таксама адмовіўся даваць адзенне. Тата стаяў у клетцы ў адных майтках, рукі былі прышпіленыя кайданкамі да кратаў на расцяжцы», - напісала ў сваім пабліку Інга Стромская.

Яна паведамляе, што суддзя ігнараваў звароты падсуднага і адваката, а потым увогуле загадаў выдаліць Уладзіміра з залы пасяджэнняў.

«Тата заспяваў песню. Суддзя выслухаў і сказаў выдаліць з залі пасяджэння. Тады тата сказаў, што абвяшчае сухую галадоўку і калі да яго будуць выкарыстаныя нейкія гвалтоўныя меры, сказаў, што ён «ускрыецца», - напісала Інга.

Праваабаронцы паведамляюць, што Мікалай Аўтуховіч, а таксама Уладзімір Гундар, Вольга Маёрава і Галіна Дзярбыш не прызналі віну паводле ніводнага артыкула.

Сяргей і Павал Разановічы, а таксама Віктар Снягур прызналі сябе вінаватымі часткова, а Ірына Гарачкіна і Антон Мельхер – вінаватымі цалкам.

Мікалай Аўтуховіч будзе даваць свае сведчанні паводле справы апошнім.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках