18 красавiка 2024, Чацвер, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна падпісала з ЕЗ «транспартны бязвіз»

8
Украіна падпісала з ЕЗ «транспартны бязвіз»

Пагадненне набывае моц ужо з сённяшняга дня.

Украіна і Еўрапейскі Звяз падпісалі Пагадненне аб грузавых перавозках аўтамабільным транспартам («транспартны бязвіз»). Пра гэта паведамляе прэс-служба міністэрства інфраструктуры Украіны.

Пагадненне ліквідуе неабходнасць атрымання ўкраінскімі перавозчыкамі адпаведных дазволаў на двухбаковыя і транзітныя перавозкі ў дзяржавы ЕЗ і дае магчымасць пазбегнуць спынення экспарту ўкраінскай прадукцыі праз аўтамабільныя пункты пропуску, гаворыцца ў паведамленні.

Таксама Пагадненнем прадугледжваюцца меры спрашчэння прызнання пасведчання кіроўцы. Цяпер Украіна і ЕЗ вызваляюць уладальнікаў пасведчання кіроўцы, выдадзеных адным з бакоў, ад патрабавання мець міжнароднае пасведчанне кіроўцы.

Тэрмін дзеяння пагаднення - адзін год з магчымасцю пралангацыі і ён набывае моц ужо з сённяшняга дня, 29 чэрвеня.

На сталай аснове Пагадненне пачне працаваць па заканчэнні ўсіх ратыфікацыйных працэдур.

"Сёння мы зрабілі яшчэ адзін крок да фактычнага сяброўства ў Еўразвязе. Дамовіцца аб укладанні гэтага Пагаднення нам удалося ў максімальна кароткія тэрміны - перамовы стартавалі ўвосень мінулага года. Разумеючы складаную лагістычную сітуацыю ва Украіне, выкліканую блакадай марскіх партоў і пашкоджаннем транспартнай інфраструктуры, еўрапейскія калегі сінхронна рухаліся нам насустрач і значна паскорылі працэс узгаднення дакумента", - пракаментаваў міністр інфраструктуры Аляксандр Кубракоў.

Ён нагадаў, што ў першы месяц поўнамаштабнага вайсковага ўварвання РФ ва Украіну мінінфраструктуры ўдалося дасягнуць дамоўленасцяў аб часовым скасаванні дазволаў на грузавыя аўтаперавозкі з 12 краінамі ЕЗ (Аўстрыя, Вугоршчына, Італія, Латвія, Эстонія, Балгарыя, Нямеччына, Данія, Літва, Румынія, Грэцыя і Славакія).

З моманту падпісання Пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паміж Украінай і ЕЗ у 2016 годзе тавараабарот з краінамі Еўразвязу вырас амаль удвая, а колькасць грузаперавозак аўтамабільным транспартам - на 42%.

У той жа час колькасць дазволаў на міжнародныя перавозкі ў асобныя краіны ЕЗ не толькі не павялічвалася, але нават скарачалася. Штогод гэта прыводзіла да вялікіх страт як украінскіх перавозчыкаў, так і эканомікі краіны ў цэлым.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках