23 красавiка 2024, aўторак, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Столтэнбэрг: NATO зацвердзіў комплексны пакет дапамогі Украіне

5
Столтэнбэрг: NATO зацвердзіў комплексны пакет дапамогі Украіне
ЕНС СТОЛТЭНБЭРГ
ФОТА: LIGA.NET

Што ўключае ў сябе пакет.

Краіны-ўдзельніцы NATO на саміце ў Мадрыдзе зацвердзілі комплексны пакет дапамогі Украіне. Пра гэта на брыфінгу 29 чэрвеня заявіў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг, яго цытуе a target="_blank" href=https://www.nato.int/cps/en/natohq/opinions_197288.htm>прэс-служба Альянсу.

Столтэнбэрг заявіў, што лідарства і мужнасць прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, які сёння па відэасувязі выступіў на саміце, натхняюць лідараў NATO.

"Я рады, што ён змог далучыцца да нашай сённяшняй сустрэчы. Прэзідэнт Зяленскі ясна даў зразумець, што Украіна разлічвае на нашу пастаянную падтрымку. І наша пасланне яму было такім жа ясным. Украіна можа разлічваць на нас. І так доўга, як гэта спатрэбіцца". Супольнікі прадоўжаць надаваць сур'ёзную вайсковую і фінансавую дапамогу. І сёння лідары дамовіліся ўзмацніць нашу падтрымку, узгадніўшы комплексны пакет дапамогі для Украіны", - сказаў ён.

Са словах генеральнага сакратара NATO, гэты пакет уключае:

абароненыя сродкі сувязі, паліва, медыкаменты і бронекамізэлькі;

абсталяванне для супрацьдзеяння мінам, хімічным і біялагічным пагрозам;

сотні партатыўных сістэм абароны ад беспілотнікаў.

"У доўгатэрміновай перспектыве мы дапаможам Украіне перайсці ад савецкага абсталявання да сучаснага абсталявання NATO, узмацніць аператыўную сумяшчальнасць і яшчэ больш умацаваць яе інстытуты абароны і бяспекі. Усё гэта сведчыць аб нашай прыхільнасці ў будучыні Украіны, і наша прыхільнасць непахісная, - дадаў генеральны сакратар NATO. - Моцная, незалежная Украіна жыццёва важная для стабільнасці еўраатлантычнай прасторы".

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках