23 красавiка 2024, aўторак, 12:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вечаровая справаздача Генеральнага штаба УСУ

1
Вечаровая справаздача Генеральнага штаба УСУ

Ідзе 126-ы дзень супрацьстаяння ўкраінскага народа расейскаму ўварванню.

Да вечара серады, 29 чэрвеня, украінскія ваяры знішчаюць варожыя ДРГ у Верхнякаменцы і Бераставым. Аднак вораг б'е з артылерыі і РСЗА "Град".

Пра гэта Генеральны штаб УСУ паведамляе на сваёй старонцы ў Facebook.

На Валынскім і Палескім кірунках у рамках вучэнняў вайсковыя камісарыяты Беларусі праводзяць праверку спіскавага саставу і магчымасці правядзення мабілізацыі на тэрыторыі асобных рэгіёнаў.

На Северскім кірунку вораг узмацняе ахову мяжы. Акрамя таго, агрэсар учыніў абстрэлы цывільнай і вайсковай інфраструктуры ў раёнах населеных пунктаў Тур'я і Лугаўка Сумскай вобласці. Нанёс авіяцыйны ўдар па населеным пункце Угроіды.

На Харкаўскім кірунку супраціўнік абстрэльваў з танкаў, мінамётаў, рулевай і рэактыўнай артылерыі Харкаў, Базаліеўку, Прышыб, Шастакова, Рускую Лазавую, Верхні Салтоў, Іванаўку і Замулаўку.

На Славянскім кірунку вораг праводзіць перагрупоўку войскаў і ўтрымлівае раней занятыя рубяжы. Зафіксаваны абстрэлы Даліны, Багародзічнага, Мікольскага, Грушавахі і Доўгенькага. Таксама акупанты нанеслі авіяўдар паблізу Гусараўкі.

На Данецкім кірунку супраціўнік пры падтрымцы артылерыі спрабуе блакаваць Лісічанск і ўзяць пад кантроль аўтадарогу Лісічанск - Бахмут. Ажыццявіў абстрэл цывільнай і вайсковай інфраструктуры ў Лісічанску, Верхнякаменцы, Северску і нанёс авіяўдар па раёне Лісічанскага нафтаперапрацоўчага завода. Для падтрымкі наступальных дзеянняў у Верхнякаменцы задзейнічаў дыверсійна-выведвальныя групы. Украінскія ваяры іх знайшлі і абясшкодзілі. Рэшткі ДРГ акупантаў адступілі.

На Краматорскім кірунку вораг абстраляў з артылерыі раён Таццянаўкі.

На Бахмуцкім кірунку вораг абстрэльваў пазіцыі ўкраінскіх войскаў з артылерыі розных калібраў паблізу Клінавага, Раздолеўкі, Выімкі і Івана-Дар'еўкі. Нанёс авіяўдары непадалёк ад вёскі Відраджэння. Спрабаваў наступальнымі дзеяннямі палепшыць тактычнае становішча ў Спорным, поспеху не меў, адышоў. ДРГ супраціўніка ўкраінскія ваяры абясшкодзілі недалёка ад Бераставога.

На Аўдзееўскім, Курахаўскім, Навапаўлаўскім і Запарожскім кірунках супраціўнік абстрэльваў украінскія пазіцыі з мінамётаў, рулевай і рэактыўнай артылерыі ў Аўдзееўцы, Вясёлым, Паўлаўцы, Белагор'і, Інжынерным, Вольгаўскім, Праабражэнцы і Гуляйпольскім. Акрамя таго, акупанты нанеслі авіяцыйныя ўдары па цывільнай інфраструктуры паблізу Арэхава і Шчарбакоў.

На Паўднёвабужкім кірунку вораг ажыццяўляў сістэматычныя абстрэлы цывільнай і вайсковай інфраструктуры з рулевай і рэактыўнай артылерыі, праводзіць перагрупоўку войскаў.

Асобныя падраздзяленні УС РФ, выведзеныя на аднаўленне баяздольнасці з Украіны, не могуць своечасова даўкамплектавацца праз нежаданне асабовага складу ўдзельнічаць у вайне супраць Украіны. Асабовы склад, які адмовіўся ад удзелу ў вайне, звальняецца, ёсць спробы прыцягнення такіх асоб да крымінальнай адказнасці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках