6 кастрычнiка 2022, Чацвер, 8:11
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэвід Крамер: Лукашэнка можа заставацца ва ўладзе, толькі згаджаючыся на тое, што хоча ад яго Пуцін

1
Дэвід Крамер: Лукашэнка можа заставацца ва ўладзе, толькі згаджаючыся на тое, што хоча ад яго Пуцін
ДЭВІД КРАМЕР
ФОТА: OPENUKRAINE.ORG

Крэмль спрабуе ўцягнуць Беларусь у вайну.

Расея працягвае ціснуць, каб уцягнуць Беларусь у вайну супраць Украіны, піша «Голас Амерыкі».

Беларусь засяродзіла паблізу ўкраінскай мяжы блізу шасці батальёнаў свайго войска, а таксама спрабуе весці паветраную выведку. Пра гэта паведаміў спікер Міністэрства абароны Украіны Аляксандр Матузянік. Ён таксама дадаў, што працягвае захоўвацца пагроза паўторнага выкарыстання тэрыторыі Беларусі для нападу на Украіну, як расейскіх войскаў, так і ўключэння ў гэту агрэсію Узброеных сіл Беларусі.

Нагадаем, што ракетныя ўдары раніцай і ўночы 25 чэрвеня па шасці абласцях Украіны былі ажыццёўленыя менавіта з тэрыторыі Беларусі. Некаторыя аналітыкі мяркуюць, што такая правакацыя была зробленая для ўцягвання Беларусі ў вайну.

У нядзелю да беларусаў звярнуўся прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі:

«Вас уцягваюць у вайну. І нават больш актыўна, чым гэта было ў лютым і ў вясновыя месяцы. У Крамлі за вас ужо ўсё вызначылі. Вашы жыцці для вас нічога не вартыя. Але вы не рабы і не гарматнае мяса!

Паведамляецца таксама аб трэнінгавых палётах Вайсковых паветраных сіл РБ у сумежных з Украінай абласцях. Ці будзе ці не наступ з беларускай тэрыторыі?

Некаторыя аналітыкі мяркуюць, што вызначальным момантам можа стаць візіт у Менск Уладзіміра Пуціна 30 чэрвеня - 1 ліпеня, падчас якога расейскі прэзідэнт можа паспрабаваць "даціснуць" Лукашэнку. У выніку ён можа пайсці на ўгаворы Пуціна, але ў Беларусі, дзе моцныя антываенныя настроі, гэта можа справакаваць грамадскае абурэнне.

«Гэта трагічная сітуацыя для Беларусі, якая фактычна знаходзіцца пад расейскай акупацыяй, дзе так званы «прэзідэнт», непрызнаны і нелегітымны, можа заставацца ва ўладзе, толькі згаджаючыся на тое, што хоча ад яго Пуцін, - мяркуе Дэвід Крамер, кіраўнік дырэктар праграмы Інстытута Джорджа Буша-малодшага (David Kramer, George W. Bush Institute). - Пры гэтым ён усё яшчэ спрабуе давесці міжнароднай супольнасці, што ён не хоча вайны. Нядаўна ён паспрабаваў падаць сябе магчымым пасярэднікам для пагаднення паміж Украінай і Расеяй. Цяпер Пуцін, здаецца, цісне на Беларусь, каб тая заняла больш актыўную пазіцыю ў падтрымку Расеі, а не проста сядзела ў кустах. І ў той самы час мы бачым супраціў беларусаў, якія не хочуць мець нічога агульнага з нападам на свайго суседа».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».