18 красавiка 2024, Чацвер, 21:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З пачатку агрэсіі РФ супраць Украіны Польшча прыняла больш за 4,4 млн украінскіх уцекачоў

3
З пачатку агрэсіі РФ супраць Украіны Польшча прыняла больш за 4,4 млн украінскіх уцекачоў

Пра гэта паведаміла ў сераду Памежная ахова Польшчы.

З пачатку агрэсіі РФ супраць Украіны Польшча прыняла больш за 4,4 мільёны ўкраінскіх уцекачоў. Паводле SG, у Польшчу з Украіны ў аўторак прыбыла больш за 21 тысяча ўцекачоў. Днём раней іх было 20 тысяч. Між тым, з 24 лютага больш як 2,45 мільёна ўкраінцаў пакінула Польшчу і адправілася ва Украіну, паведамляе «Радыё Польшча».

Урад Польшчы прыняў меры для надання ўсебаковай падтрымкі ўкраінцам, якія ратуюцца ад расейскага ўварвання, якое пачалося 24 лютага. Украінскія ўцекачы атрымліваюць дапамогу, якая належыць грамадзянам Польшчы. Яны таксама атрымліваюць дазвол на жыхарства, доступ да адукацыі, сістэму аховы здароўя і сацыяльнага забеспячэння.

Паводле апытання, праведзенага інстытутам CBOS, больш за 80% палякаў падтрымлівае прыём Польшчай украінскіх уцекачоў. З апытання вынікае, што найбольш распаўсюджанай формай дапамогі з'яўляецца перадача ўцекачам ежы, адзення, прадметаў гігіены, грошай, а таксама жылля.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках