25 красавiка 2024, Чацвер, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Эйдман: У Пуціна засталіся два варыянты

8
Ігар Эйдман: У Пуціна засталіся два варыянты
ІГАР ЭЙДМАН

Расейскі сацыёлаг спрагназаваў дзеянні Крамля пасля пашырэння NATO.

Вынікі саміту NATO ў Мадрыдзе і далейшае пашырэнне Альянсу за кошт дзвюх краінаў паказала, што дыктатар Пуцін насуперак сваім дэкларацыям дасягнуў супрацьлеглага.

Такое меркаванне выказаў «Обозревателю» расейскі публіцыст і сацыёлаг Ігар Эйдман.

«Пуцін, дурань, думаў, што хутка захопіць Украіну, усе спалохаюцца "вялікай Расеі", а NATO ад страху ганебна разваліцца. Але ў выніку крамлёўскі лідар атрымае фундаментальнае ўзмацненне Альянсу», – канстатаваў ён.

Паводле словаў сацыёлага, уступленнем у NATO Швэцыі і Фінляндыі ўстанаўліваецца поўнае панаванне Альянсу ў Балтыцы.

«Прычым у Швэцыі – сур'ёзная і ў добрым стане армія. Нават Нямеччына, якая памерамі значна большая, апошнія дзесяцігоддзі аддавала значна менш увагі сваёй абароне», – дадаў Эйдман.

Акрамя таго, ЗША павялічваюць сілы і ўзбраенне ў Еўропе, а нямецкая армія мае намер у найбліжэйшыя пару гадоў правесці радыкальнае ўзмацненне.

«Гэта значыць замест таго, каб аслабіць, раскалоць, разваліць NATO, Пуцін у выніку сваёй злачыннай авантуры ва Украіне гэты альянс радыкальна ўзмацніў. Цяпер жа ў Крамля засталіся два варыянты. Першы – Расея церпіць паразу ў "гарачай" вайне з Украінай і "халоднай" з NATO цягам нейкага часу. А пасля гэтага рэжым Пуціна ўпадзе. Другі варыянт – расейскі дыктатар пачне ядзерную вайну. У канчатковым выніку ён таксама пацерпіць паразу і ўпадзе, але папярэднічаць гэтаму будзе глабальная сусветная катастрофа», – кажа сацыёлаг.

Ён перакананы, што абодва варыянты для Пуціна азначаюць канец, крах і смерць, пытанне заключаецца ў колькасці ахвяраў.

«Пры самым дрэнным варыянце – гэта значыць у выпадку ядзернай вайны – ахвярамі расейскага рэжыму стануць дзясяткі ці нават сотні мільёнаў людзей. І я такі варыянт выключыць не магу. Верагоднасць падобнага зыходу – меншая за 50 адсоткаў, аднак яна ёсць і яна значная», – мяркуе публіцыст.

Напярэдадні Пуцін заявіў, што войскі ягонай краіны «дасягаюць сваіх мэтаў» падчас вайны ва Украіне.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках