19 красавiка 2024, Пятніца, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ ўдарылі па «Панцыры-С1» на Змяіным і знішчылі шмат тэхнікі РФ

3
УСУ ўдарылі па «Панцыры-С1» на Змяіным і знішчылі шмат тэхнікі РФ

Зводка аператыўнага камандавання «Поўдзень».

У Чорным моры абаронцы Украіны прадаўжаюць аперацыю на Змяіным востраве, там атрымалася ўдарыць па яшчэ адным гарматна-ракетным комплексе "Панцыр-С1". Акрамя гэтага, украінскія вайскоўцы ліквідавалі 40 акупантаў і знішчылі шмат тэхнікі РФ на поўдні.

Пра гэта паведамляецца ў новай зводцы Аператыўнага камандавання "Поўдзень" у Facebook.

За мінулы дзень акупанты білі па Адэскай вобласці ракетамі. РФ выкарыстоўвала авіяцыю і берагавы ракетны комплекс "Бастыён", ім яна наносіла ўдары з напрамку часова акупаванага Крыму. Абаронцы Украіны знішчылі адну ракету, яшчэ 5 патрапілі па чарнаморскім узбярэжжы ў Ізмаільскім. У АК "Поўдзень" падкрэслілі, што ахвяраў і пашкоджанняў здолелі ўнікнуць дзякуючы абмежаванню выкарыстання берагавой паласы.

"У Чорным моры прадаўжаецца аперацыя на востраве (Змяіным – УНІАН), ужо ёсць пацверджанне пра паразу яшчэ аднаго зенітнага гарматна-ракетнага комплексу "Панцыр-С1", – паведамілі ў аператыўным камандаванні.

Акрамя гэтага, наша авіяцыя ўдала адпрацавала 7 паветраных удараў штурмавікамі і гелікоптарамі па камандна-назіральных пунктах, некалькіх зборах варожай сілы і тэхнікі, двух складах боепрыпасаў уздоўж лініі фронту.

"Нашы ракетна-артылерыйскія падраздзяленні адпрацавалі блізу 150 агнявых задачаў. Дзякуючы гэтаму расейская армія страціла больш за 4 дзясяткі рашыстаў, 2 гаўбіцы Мста-Б і самаходную – Мста-С, 3 адзінкі браняванай і аўтамабільнай тэхнікі, а таксама палявы склад паліва-змазачных матэрыялаў. Канчатковыя вынікі давыведваюцца", – расказалі пра новыя страты ворага ў АК "Поўдзень".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках