28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ ліквідавалі акупанта з РФ, які абражаў Украіну ў сеціве

11
УСУ ліквідавалі акупанта з РФ, які абражаў Украіну ў сеціве

Захопнік патрапіў пад мінамётны абстрэл у Луганскай вобласці.

Ва Украіне ліквідаваны кантрактнік расейскай арміі з 74-й асобнай мотастралковай брыгады. "Грузам 200" стаў 29-гадовы Аляксандр Кабакоў з Усходняй Сібіры, які абражаў Украіну і ўкраінцаў.

Пра смерць акупанта паведаміў у Twitter афіцэр УСУ Анатоль Штэфан (Шцірліц). Інфармацыя пацвярджаецца і расСМІ, якія пішуць, што расейскага захопніка пахавалі 28 чэрвеня.

Кабакоў быў родам з горада Ангарск у Іркуцкай вобласці РФ. Пасля школы вучыўся ў адной з ВНУ ў Томску, ажаніўся, а потым пайшоў на тэрміновую службу.

Праз год пасля вяртання з войска расеец пастанавіў служыць паводле кантракта ў горадзе Югра Кемераўскай вобласці. Акупант быў аператарам зенітна-самаходнага ўзвода 74-й асобнай мотастралковай брыгады (в/ч 21005).

22 чэрвеня Кабакоў трапіў пад мінамётны абстрэл у вёсцы Усцінаўка Луганскай вобласці.

Яшчэ да поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну Кабакоў неаднаразова абражаў украінцаў у сацсетках. Напрыклад, 6 студзеня 2020 года акупант называў Украіну "укропляндыяй" і "краінай смешных лохаў".

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках