20 красавiка 2024, Субота, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ракетны ўдар РФ па Крэменчугу: З'явілася відэа знутры ГЦ у момант прылёту

9
Ракетны ўдар РФ па Крэменчугу: З'явілася відэа знутры ГЦ у момант прылёту

Новы доказ злачынстваў акупантаў апублікавала СБУ.

Армія Расеі нанесла ракетны ўдар па гандлёвым цэнтры "Амстор" у Крэменчугу, калі там знаходзіліся наведвальнікі. Гэта бачна на кадрах з ГЦ у момант прылёту, якія апублікаваў прэс-цэнтр Службы бяспекі Украіны.

СБУ пацвярджае звесткі Паветраных Сілаў, што па ГЦ білі ракетамі Х-22 з Курскай вобласці стратэгічныя бамбавікі Ту-22М3, якія ўзляцелі з аэрадрома ў Шайкоўцы пад Калугай.

У спецслужбе адзначылі, што на відэа выразна відаць траплянне ракеты ў ГЦ. Акрамя таго, на кадрах знутры ГЦ у момант прылёту бачна, што ў ім знаходзіліся людзі. Таксама на спадарожнікавых здымках можна параўнаць колькасць машынаў на паркоўцы ў ГЦ у розны час. Усё гэта аспрэчвае сцвярджэнні расейскай прапаганды, што гандлёвы цэнтр нібыта не працаваў.

Акрамя таго, у СБУ адзначылі, што не было ніякіх складоў з вайсковай тэхнікай і ў Крэменчугскім заводзе дарожных машынаў, які таксама 27 чэрвеня абстралялі расейцы. Там займаліся вытворчасцю асфальтазмешвальных машынаў.

"Калі зыходзіць з логікі кафіраў, то небяспеку для іх уяўляюць паліцы супермаркетаў і нават асфальтазмешвальныя ўстаноўкі. Армія Расеі – гэта зборышча тэрарыстаў, якія абавязкова атрымаюць пакаранне за свае злачынствы. Усе доказы пакуль старанна дакументуюцца", – сказаў кіраўнік СБУ Іван Баканаў.

27 чэрвеня Расея нанесла ракетны ўдар па гандлёвым цэнтры ў Крэменчугу. Да моманту ўдару ў ГЦ было больш за 1000 наведвальнікаў.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі паказаў відэа прамога трапляння ракеты па ГЦ.

У ГЦ загінулі і атрымалі раненні дзясяткі людзей, канчатковы лік яшчэ невядомы, на раніцу 30 чэрвеня разабрана 80% завалаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках