28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Піянткоўскі: Маскоўскія генералы думаюць пра тое, як бы ім уцячы з Украіны

2
Андрэй Піянткоўскі: Маскоўскія генералы думаюць пра тое, як бы ім уцячы з Украіны
АНДРЭЙ ПІЯНТКОЎСКІ
ФОТА: SVABODA.ORG

Пуціна ніхто не баіцца.

Пагрозы Крамля больш не палохаюць еўрапейскіх суседзяў Расеі, а маскоўскія генералы думаюць пра ўцёкі з Украіны.

Расейскі публіцыст Андрэй Піянткоўскі мяркуе, што адкрыццё Расеяй "другога фронту" супраць яшчэ адной еўрапейскай краіны малаверагоднае, паколькі вайна ва Украіне ўжо прадэманстравала сапраўдную "моц" расейскай арміі.

Пра гэта ён сказаў у каментары "24 канала".

"Маскоўскія генералы сёння думаюць, як бы ім уцячы з Украіны, але не пра тое, каб адкрываць другі ці трэці фронт", – зазначыў Піянткоўскі.

Публіцыст нагадаў, як адрэагавалі ў Літве на пагрозы Крамля ўжыць ваенную сілу праз санкцыі ў транзіце тавараў у Калінінградскую вобласць.

"Вы заўважылі, якая ўжо звыклая рэакцыя на расейскія пагрозы і пуцінскія панты пасля таго, як Літва ўвяла блакаду на падсанкцыйныя тавары? Прагучалі заявы, што расейцы вычарпалі дыпламатычныя захады і будуць ужываць практычныя ваенна-тэхнічныя дзеянні. Аднак цяпер ніхто Пуціна не баіцца", – сказаў Піянткоўскі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках