23 красавiка 2024, aўторак, 22:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваенны эксперт расказаў, калі Лукашэнка вызначыцца з уварваннем ва Украіну

10
Ваенны эксперт расказаў, калі Лукашэнка вызначыцца з уварваннем ва Украіну
ФОТА: ТАСС

Беларускія падраздзяленні могуць быць узмоцненыя расейскімі войскамі.

Сёння сітуацыя на мяжы Беларусі і Украіны напружаная праз манеўры вайскоўцаў у Беларусі.

Нападзе Беларусь на Украіну ці не – стане вядома да 15 ліпеня.

Такое меркаванне выказаў ваенны эксперт Аляксандр Мусіенка ў эфіры тэлеканала 1+1, паведамляе УНІАН.

"Беларускія падраздзяленні трэба ўзмацніць расейскімі войскамі. А на сёння не відаць руху расейскіх войскаў у вялікай колькасці для падрыхтоўкі разгортвання групоўкі войскаў, якія маглі б рухацца ва ўкраінскім напрамку. У нас ужо ёсць гэты горкі досвед. Гэта стане прыкметна адразу... На сёння Беларусь праводзіць розныя манеўры і спрабуе трымаць у напружанні сітуацыю. Чарговы раўнд – праверка мабілізацыйных рэзерваў прадоўжыцца да 15 ліпеня..." – адзначыў ён.

Паводле словаў эксперта, менавіта да гэтай даты можна ўбачыць, ці будзе расці іх колькасць у выніку мабілізацыйнай падрыхтоўкі і праверкі рэзерваў.

"Але вялікай ударнай групоўкі войскаў пакуль не відаць", – дадаў Мусіенка.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках