20 красавiка 2024, Субота, 1:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сыр з Егіпта, локшына з Кыргызстана: якія новыя харчы з'явіліся ў беларускіх рэгіёнах

6
Сыр з Егіпта, локшына з Кыргызстана: якія новыя харчы з'явіліся ў беларускіх рэгіёнах

На паліцах крам з'явіліся дзіўныя тавары.

Пасля ўвядзення санкцый у крамах сталі з'яўляцца харчы з краін і ад вытворцаў, нябачаных раней случакамі. "Кур'ер" паглядзеў, якія тавары можна купіць у сеткавых крамах у Слуцку, якіх да 24 лютага, магчыма, у продажы не было. Цана зафіксаваная на 28 чэрвеня.

1. Расольны прадукт з Егіпта

Расольны прадукт нагадвае брынзу або фэту. У яго складзе, акрамя малака, на другім месцы стаіць пальмавы алей.

2. "Бадзяга-пачкі" з Казахстана і Кіргізіі

Збольшага локшына хуткага прыгатавання прадстаўленая расейскімі вытворцамі, але з'явіліся і з Азіі — Казахстана і Кіргізіі.

3. Агароднінныя кансэрвы з Арменіі

З'явілася кансэрваванае вінаграднае лісце з Арменіі. З іх рыхтуюць нацыянальную страву - долму. Ёсць і іншыя армянскія кансэрвы, напрыклад, ікра з баклажанаў і таматы.

4. Гранатавы воцат

Воцат - не новы прадукт на паліцах крам, але вось гранатавы з РФ сустрэўся ўпершыню.

5. Джэм з фэйхоа

Джэм з фэйхоа вырабленыя ў Абхазіі. Слоічак 300 г каштуе 7,99 рубля.

6. Сыр з цвіллю з Расеі

Прадуктаў з Расеі, калі меркаваць з цэтлікаў, стала больш. Еўрапейскія сыры з цвіллю замянілі расейскія, але ў адной з крам знайшліся рэшткі польскіх і французскіх.

7. Крупы з Італіі ды Пэру

У адной з крам прадаецца паўфабрыкат рызота з Італіі, а ў другой — чорная і трохкаляровая кіноа з Пэру.

8. Алівы з Гішпаніі

Алівы сталі для случакоў звыклым прадуктам, але вось амаль кілаграмовы слоік з Гішпаніі звяртае на сябе ўвагу.

9. Гарбуз з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі

Гарбузом сапраўды нікога не здзівіш, але вось прывезлі яго з ПАР, а гэта больш за 12 тысяч кіламэтраў паветрам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках