25 красавiка 2024, Чацвер, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі ўвёў у дзеянне пастанову РНБА аб рэестры алігархаў

3
Зяленскі ўвёў у дзеянне пастанову РНБА аб рэестры алігархаў

У яго не будуць уносіць звесткі, якія змяшчаюць дзяржаўную таямніцу і службовую інфармацыю.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўвёў у дзеянне пастанову Рады нацыянальнай бяспекі і абароны аб рэестры алігархаў, у тым ліку парадак яго фармавання і вядзення.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на адпаведны ўказ прэзідэнта ад 29 чэрвеня.

Рэестр будзе весціся ў электроннай форме на дзяржаўнай мове. У яго не будуць уносіць звесткі, якія змяшчаюць дзяржаўную таямніцу і службовую інфармацыю.

Пры гэтым звесткі аб алігархах, якія ўносяцца ў рэестр, не могуць быць прызнаныя канфідэнцыйнымі.

Звесткі аб алігархах будуць уключаць імя-прозвішча, дату і месца нараджэння, ідэнтыфікацыйныя звесткі, рэквізіты пашпартоў ды іншае, а таксама абгрунтаванне прызнання асобы алігархам.

У рэестр будуць уносіцца пастановай Рады бяспекі і абароны. Пры гэтым РНБА за дзесяць дзён будзе папярэджваць патэнцыйных алігархаў, якіх будуць уносіць у рэестр.

У той жа час выключаць з рэестра алігархаў будуць таксама паводле пастановы РНБА.

Да рэестра будуць мець доступ дэкларанты, рэгістратары, супрацоўнікі трымальніка і адміністратара рэестра, а таксама кіраўнік, сакратар і чальцы РНБА, службовыя асобы і работнікі іншых дзяржаўных органаў.

Нагадаем, у траўні РНБА ўхваліла парадак вядзення рэестру алігархаў.

Вярхоўная рада прыняла закон аб алігархах у верасні 2021 года. Дакумент апроч усяго іншага прадугледжвае стварэнне спецыяльнага рэестра.

Меркавалася, што першых алігархаў ва Украіне афіцыйна назавуць у траўні гэтага года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках