25 красавiка 2024, Чацвер, 5:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нас распляжылі дазвання, ледзь капыты забралі»

4
«Нас распляжылі дазвання, ледзь капыты забралі»
Фота: Reuters

Мабілізаваны з "ДНР" расказаў аб "гарачай" сустрэчы з байцамі УСУ.

Акупанты з так званай "ДНР" атрымалі чосу ад УСУ на адным з кірункаў.

Шмат якія ваеўнікі назаўжды засталіся ва ўкраінскіх стэпах, сёй-той здалеў уцячы і выжыць.

Пра бой расказаў у тэлефоннай размове акупант сваёй жонцы. Перахоп быў абнародаваны ГУВ Мінабароны.

Акупант скардзіцца жонцы, што УСУ ладна іх пабілі. Украінскія абаронцы спачатку іх атачылі, а затым абстрэльвалі на працягу некалькіх гадзін.

"- Вітаю. Што, страляюць?!

- Не, нас распляжылі дазвання, халера...

- Ты што...

- Мы ледзь лататы далі, халера, там параненых, загінулых - гамон.

- А ты шо.. і што цяпер? Дзе вы ўвогуле?

- Не магу праз тэлефон. Выехалі, чакаем, пайшлі адсюль, ледзь капыты забралі...", — гаворыцца ў размове.

Акупант таксама дадае, што свае іх нават не засланялі. Паводле ягоных слоў, большасць з іх пасля перажытага "пайшлі ў адмову", хаця атрымалі загад вяртацца. Таксама, паводле слоў акупанта, з месца бою разам з імі далі лататы і расейскія жаўнеры.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках