19 красавiка 2024, Пятніца, 4:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты ў 40 разоў вышэйшыя: Wildberries стаў прадаваць у Беларусі тавары IKEA

25
Кошты ў 40 разоў вышэйшыя: Wildberries стаў прадаваць у Беларусі тавары IKEA
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Некаторыя пазіцыі нашмат даражэйшыя, чым у Літве.

У пачатку сакавіка швэдская IKEA спыніла працу ў Расеі і Беларусі праз расейскую агрэсію супраць Украіны. Пасля гэтага ўсе крамы IKEA у РФ закрыліся (у нашай краіне іх не было). У чэрвені кампанія абвясціла, што закрывае офіс закупаў у Менску — швэды набывалі некаторую прадукцыю ў нашых вытворцаў. Тым часам тавары IKEA з'явіліся ў продажы ў расейскага маркетплэйсу Wildberries, які працуе і ў нашай краіне. Але кошты некаторых пазіцый у больш чым 40 разоў вышэйшыя, чым у Літве, піша zerkalo.io.

Пластыкавы стол для дзяцей MAMMUT прадаецца на Wildberries са зніжкай: раней ён каштаваў 640,77 рубля, а сёння – 576,69 рубля (гэта больш за 210 еўраў). Гэтая ж пазіцыя ў краме IKEA ў Літве - 22,99 еўра.

Метровая плюшавая цацка акула BLÅHAJ, якую калісьці змяталі з паліц IKEA, цяпер ёсць на Wildberries. Кошт рыбіны зашкальвае – 981,62 рубля (гэта больш за 360 еўраў). Кошт яе ў краме ў Літве - 17,99 еўра.

Напольную металічную вешалку RIGGA Wildberries прадае за 788,75 руб (больш за 290 еўраў). Кошт тавару ў IKEA ў Літве - 19,99 еўра.

Вузкая паліца-вазок з пластыка VESKEN каштуе ў расейскай інтэрнэт-краме 439,02 рубля (больш за 160 еўраў). Гэты тавар у фірмовай краме IKEA цяпер прадаецца са зніжкай і каштуе 9,99 еўра.

Шкляны заварачны імбрык RIKLIG аб'ёмам паўтара літра прадаецца на маркетплэйсе за 344,80 руб (гэта амаль 130 еўраў). Кошт у Літве - 9,99 еўра.

Дзіцячы пластыкавы зэдлік FÖRSIKTIG з супрацьслізготным пакрыццём каштуе на Wildberries 340,36 рубля (больш за 125 еўраў). У літоўскай IKEA – 2,99 еўра. Розніца ў коштах перавышае 40 разоў.

Набор з трох раздзелачных дошак з поліэтылену расейскі маркетплейс прадае за 295,47 руб (амаль 110 еўраў). Мабыць, гэты тавар са старой калекцыі, бо сапраўды такога ж тавару ў фірмовай краме IKEA не атрымалася знайсці. Затое ёсць аналаг - апрацоўчыя дошкі, якія могуць замяняць крышкі кантэйнераў, набор з трох прадметаў прадаецца за 3,99 еўра.

Адну араматычную свечку SINNLIG у шкляным келіху можна купіць на Wildberries за 73,79 рубля (гэта амаль 27 еўраў). Гэты тавар у краме IKEA ў Літве каштуе 99 цэнтаў (калі свечка маленькая) і 1,99 еўра (за вялікую).

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках