25 красавiка 2024, Чацвер, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явілася відэа, як УСУ выбівалі акупантаў з выспы Змяінай

14
З'явілася відэа, як УСУ выбівалі акупантаў з выспы Змяінай

Залужны падзякаваў вытворцам украінскай самаходнай гаўбіцы «Багдана».

Галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны апублікаваў відэа, як украінскія вайскоўцы выганялі расейскіх акупантаў з вострава Змяінага.

Ролікам Залужны падзяліўся на сваёй старонцы ў Facebook.

«Не вытрымаўшы агню нашых артылерыйскіх, ракетных і авіяцыйных удараў, акупанты пакінулі востраў Змяіны», - гаворыцца ў яго паведамленні.

Таксама ён падзякаваў абаронцам Адэскай вобласці, якія дапамаглі ў вызваленні стратэгічна важнага кірунку.

«Нізкі паклон канструктарам і вытворцам украінскай самаходнай гаўбіцы «Багдана», якая адыграла важную ролю ў вызваленні вострава. Падзяка замежным партнёрам за пастаўленыя сродкі паражэння», - дадаў галоўнакамандуючы УСУ.

Што вядома аб гэтай САУ

2С22 «Багдана» - гэта перспектыўная ўкраінская колавая самаходная гаўбіца са ствалом калібру 155 мм. Яна стала першай украінскай САУ, распрацаванай пад «натаўскі» калібр 155 мм.

Гэтая САУ можа біць максімальна на далёкасць да 50 км.

Адзначым, што падчас поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну доследны ўзор быў вывезены ў тыл, потым «Багдана» вярнулася з тылу і была перададзеная ўкраінскім вайскоўцам, а пасля трапіла на фронт, дзе была выкарыстаная УСУ для адбіцця расейскай агрэсіі.

Паведамлялася, што 25 лютага распрацоўшчыкам самаходнай гаўбіцы «Багдана» паступіла распараджэнне - знішчыць яе, каб новая ўкраінская САУ не дасталася ворагу, але ўстаноўку ўдалося спачатку выратаваць, а потым і выкарыстаць па прызначэнні.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках