19 красавiка 2024, Пятніца, 7:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер-міністр Польшчы пабываў на мяжы з Беларуссю

10
Прэм'ер-міністр Польшчы пабываў на мяжы з Беларуссю

Матэвуш Маравецкі агледзеў загароду, якая з'явілася на польска-беларускай мяжы.

Польшча скончыла будаваць 5-метровую металічную загароду працягласцю больш як 186 км на граніцы з Беларуссю. З гэтай нагоды ў чацвер мяжу наведаў прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.

Будаўніцтва агароджы пачалося ў студзені 2022 года і стала следствам міграцыйнага крызісу, які штучна стварыў афіцыйны Менск у 2021 годзе. Кошт праекта склаў 353 мільёны еўраў.

Маравецкі адзначыў, што Польшча своечасова рэалізавала гэты праект, інакш давялося б цяпер трымаць шмат сіл каля мяжы з Беларуссю. «Дзякуючы празорлівай палітыцы сёння мы можам канцэнтравацца на тым, што з'яўляецца нашым і еўрапейскім найвышэйшым прыярытэтам - на дапамозе Украіне, якая змагаецца», - сказаў прэм'ер.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках