24 красавiка 2024, Серада, 5:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ізраілі самараспусціўся Кнэсет

5
У Ізраілі самараспусціўся Кнэсет

Краіну зноў чакаюць выбары.

Парламент Ізраіля (Кнэсет) у другім і трэцім чытаннях адобрыў законапраект аб самароспуску. Датэрміновыя парламенцкія выбары адбудуцца 1 лістапада. Яны стануць пятымі за апошнія тры гады, паведамляе "Радио Свобода".

Пасля канчатковага зацвярджэння дакумента Кнэсет 24-га склікання абвяшчаецца распушчаным. Пасада прэм'ер-міністра, паводле кааліцыйнай дамовы, пяройдзе ад Нафталі Бэнэта да кіраўніка МЗС Яіра Лапіда. Ён стане 14-м кіраўніком дзяржавы і будзе кіраваць урадам да правядзення новых парламенцкіх выбараў.

3 ліпеня Лапід правядзе першае паседжанне ў якасці прэм'ер-міністра.

Бэнэт і Лапід абвясцілі аб пастанове распусціць Кнэсет 20 чэрвеня на фоне ўзніклага ў краіне палітычнага тупіку. Кааліцыя з васьмі партый не змагла дамовіцца ў прынцыповым пытанні - падаўжэнні дзеяння дакумента, паводле якога габрэйскія селішчы на Заходнім беразе жывуць паводле законаў Ізраілю, а не Палесцінскай аўтаноміі.

За прадаўжэнне адмаўляліся галасаваць дэпутаты-арабы, якія ўваходзяць у кааліцыю. Для Бэнэта і іншых партнёраў па ўраду гэта было прынцыповае пытанне.

Паводле апошніх звестак, апазіцыйная партыя «Лікуд», лідарам якой з'яўляецца былы прэм'ер-міністр Біньямін Нетаньяху, займае лідаруючыя пазіцыі. Нетаньяху знаходзіцца пад судом паводле абвінавачання ў карупцыі, але ён разлічвае сфармаваць новы ўрад. Урад Бэнэта экс-прэм'ер назваў самым дрэнным у гісторыі Ізраіля.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках