19 красавiка 2024, Пятніца, 12:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна разрывае дыпламатычныя стасункі з Сірыяй

7
Украіна разрывае дыпламатычныя стасункі з Сірыяй

Кіеў таксама пачынае працэдуру ўвядзення гандлёвага эмбарга ў дачыненні да Дамаска.

Украіна разрывае дыпламатычныя стасункі з Сірыяй, уводзіць гандлёвае эмбарга і іншыя эканамічныя санкцыі ў дачыненні да сірыйскіх юрыдычных і фізічных асоб.

Пра гэта гаворыцца ў заяве МЗС у адказ на прызнанне Сірыяй «незалежнасці» так званых «ЛНР/ДНР», піша «Еўрапейская праўда».

«У адказ на гэты недружалюбны акт Украіна заяўляе аб разрыве дыпламатычных стасункаў з Сірыяй без разрыву консульскіх дачыненняў, згодна з артыкулам 2 Венскай канвенцыі аб консульскіх стасунках 1963 года. Украінскі бок таксама пачынае працэдуру ўвядзення гандлёвага эмбарга ў дачыненні да Сірыі, а таксама накладання іншых санкцый у дачыненні да сірыйскіх юрыдычных і фізічных асоб», - гаворыцца ў заяве.

Украіна разглядае пастанову Сірыі як недружалюбны акт у дачыненні да Украіны, замах на яе суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць, грубае парушэнне ўкраінскага заканадаўства, Статута ААН і асноўныя нормы і прынцыпы міжнароднага права.

«Не сумняваемся, што сірыйскі рэжым спрабуе надаць псеўдасуб'ектнасці расейскім акупацыйным адміністрацыям на Данеччыне і Луганшчыне на замову сваіх куратараў у Крамлі. Наша пазіцыя выразная - мы максімальна жорстка рэагуем на ўсе спробы падарваць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і на дыпламатычным фронце», - падкрэсліў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба.

У сувязі са злачынствамі рэжыму Башара Асада супраць сірыйскага народа ўкраінскі бок закрыў пасольства Украіны ў Дамаску яшчэ ў 2016 годзе, а таксама ў 2018 годзе загадаў закрыць пасольства Сірыі ў Кіеве. Абарону інтарэсаў украінцаў у Сірыі ажыццяўляе ўкраінскае пасольства ў Лібане.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках