19 красавiка 2024, Пятніца, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя чатыры звычкі, якія падоўжаць ваша жыццё на дзесяць гадоў

13
Названыя чатыры звычкі, якія падоўжаць ваша жыццё на дзесяць гадоў

Што трэба рабіць, каб жыць даўжэй.

Навукоўцы з Гарвардскага ўніверсітэта выявілі патэрны паводзін, якія могуць падоўжыць жыццё на дзесяць і больш гадоў. У працэсе даследавання спецыялісты вывучылі вялікую колькасць звестак ад 78 000 жанчын і 44 000 мужчын. Вынікі паказалі карэляцыю паміж пэўнымі звычкамі і памяншэннем рызыкі сэрцава-судзінных і анкалагічных захворванняў, якія з'яўляюцца адной з асноўных прычын дачасных смерцяў. Выявілася, што людзі, якія выконвалі пяць простых правілаў, мелі на 82% менш шанцаў памерці ад хвароб сэрца ці раку. Сайт marieclaire.ru распавёў, што гэта за правілы.

Выконваць здаровую дыету

На меркаванне даследнікаў, здаровая дыета павінна змяшчаць мінімальна апрацаваныя суцэльныя прадукты і зеляніну, гародніну, садавіну, арэхі і ўсякія натуральныя крыніцы бялку, напрыклад, рыбу і бабы.

Рэгулярна займацца спортам<

Аб важнасці фізічных нагрузак для павелічэння працягласці жыцця сведчыць не толькі даследаванне навукоўцаў з Гарварда. Спецыялісты амерыканскага Нацыянальнага інстытута раку (NCI) таксама пацвярджаюць: нават невялікая колькасць штодзённых практыкаванняў можа падоўжыць жыццё на некалькі год. Падыдуць усе сярэднія нагрузкі: шпацыры на свежым паветры, ёга, лёгкія сілавыя трэніроўкі і да т.п.

«Было даведзена, што фізічная актыўнасць дапамагае падтрымліваць здаровую вагу цела, здароўе касцей, цягліц і суставаў, спрыяе псіхалагічнаму дабрабыту і зніжае рызыку многіх захворванняў, у тым ліку некаторых тыпаў раку», – кажуць супрацоўнікі NCI.

Абмежаваць алкаголь

Даведзена, што алкаголь павялічвае рызыку адразу некалькіх тыпаў раку: грудзей, тоўстай кішкі і стрававода. Пры гэтым скарачэнне колькасці спажываных спіртных напояў (ці зусім адмова ад іх), наадварот, зніжае рызыку анкалогіі і шэрагу іншых небяспечных хвароб і падаўжае жыццё.

Не паліць

Калі ад алкаголю не абавязкова адмаўляцца цалкам, то такую шкодную звычку, як курэнне, варта назаўжды выключыць, калі вы хочаце пражыць даўжэй. Справа ў тым, што цыгарэты з'яўляюцца прычынай смяротнасці ад раку лёгкіх у 90% усіх выпадкаў, ад бранхіту і эмфізэмы - у 75% і ад хвароб сэрца - у прыкладна 25% выпадкаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках