19 красавiка 2024, Пятніца, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн абвясціў пакет дапамогі Украіне ад 50 краін

41
Байдэн абвясціў пакет дапамогі Украіне ад 50 краін
ДЖО БАЙДЭН

Сотні танкаў і артсістэм.

Больш за 50 краін дадуць Украіне новы пакет вайсковай дапамогі. У яго ўвойдуць больш за 600 танкаў, блізу 500 артылерыйскіх сістэм і іншыя ўзбраенні.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву прэзідэнта ЗША Джо Байдэна на саміце NATO ў Мадрыдзе.

"ЗША аб'ядноўваюць свет, каб падтрымаць Украіну, хаўруснікі і партнёры ва ўсім свеце ўносяць значны ўклад. Міністр абароны Осцін толькі што сабраў больш за 50 краін, якія ўзялі на сябе новыя абавязацельствы, і гэта глабальныя намаганні ў падтрымцы Украіны", - адзначыў ён.

Са слоў Байдэна, у новы пакет вайсковай дапамогі ўвойдуць:

140 000 супрацьтанкавых сістэм

больш за 600 танкаў

блізу 500 артылерыйскіх сістэм

больш за 600 тысяч артылерыйскіх боепрыпасаў

Акрамя таго, Украіне будуць пастаўлены дадатковыя рэактыўныя сістэмы залпавага агню (HIMARS), супрацькарабельныя комплексы і сістэмы СПА.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках