16 красавiка 2024, aўторак, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні затрымалі лекара-хірурга за абразу Лукашэнкі

21
У Гародні затрымалі лекара-хірурга за абразу Лукашэнкі
ВІКТАР РУСІН

Ён кандыдат навук.

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі аб затрыманні медыка з Гародні Віктара Русіна. Нагодай для затрымання там называюць ягоныя каментарыі, у якіх мужчына нібыта абражаў прадстаўнікоў улады і іх сем'і і Аляксандра Лукашэнку. А таксама тое, што ён зарэгістраваўся ў плане "Перамога", піша zerkalo.io.

Віктар Русін - лекар-хірург, працуе ў медыцыне з 2008 года. Мужчыну 38 гадоў, у яго двое дзяцей.

Гарадзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт ён скончыў на выдатна. Акрамя працы ў гарадской лякарні хуткай дапамогі, Віктар выкладае ў ГрДМУ - пачынаў з аспіранта кафедры хірургічных хвароб, а сёлета атрымаў годнасць дацэнта.

Вядома, што затрыманы лекар - кандыдат медыцынскіх навук, аўтар больш як 80 навуковых прац і аднаго патэнта.

У 2013 годзе яго ўзнагародзілі падзячным лістом Гарадзенскай гарадскога савета дэпутатаў, у 2014 годзе — ганаровай граматай управы аховы здароўя Гарадзенскага аблвыканкама, а ў 2018 і 2019 гадах атрымліваў такую ж узнагароду Гарадзенскага аблвыканкама. Акрамя таго, Віктар Русін двойчы станавіўся стыпендыятам спецыяльнага фонду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках